Пастаянны дазвол на жыхарства ў Беларусі па спрошчанай схеме ужо хочуць атрымаць больш за 20 іншаземцаў
У Беларусі пачала прымяняцца спрошчаная працэдура атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне для грамадзян прымежных дзяржаў, якія маюць карані ў Беларусі ці з'яўляюцца этнічнымі беларусамі. Пры спрошчанай працэдуры скарачаецца тэрмін разгляду хадайніцтваў да 30 дзён.

За тыдзень ад увядзення працэдуры хадайніцтвы аб атрыманні дазволаў на жыхарства па гэтай схеме падалі больш за 20 іншаземцаў, паведамляе прэс-служба МУС.
«Кансультацыі грамадзян прыгранічных дзяржаў па гэтым пытанні працягваюцца, мы адзначаем высокую зацікаўленасць гасцей у магчымасці атрымання такога дазволу і далейшай інтэграцыі ў Беларусі», — сказаў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.
Як раней паведамляла МУС, спрошчаная працэдура выдачы ВНЖ можа прымяняцца да грамадзян Латвіі, Літвы, Эстоніі і Польшчы, якія маюць беларускія карані. Асобамі з беларускімі каранямі лічацца людзі, якія маюць падставы для набыцця беларускага грамадзянства ў парадку рэгістрацыі, з'яўляюцца беларусамі або ідэнтыфікуюць сябе з імі, іх нашчадкамі.
Каментары