Спорт11

Беларускі міні-футбольны клуб паклікаў на юбілей нібыта расіян, а насамрэч — дрэнна замаскаваных «дээнэраўцаў»

22 жніўня аршанскі клуб «Вітэн», які выйграў два з трох апошніх чэмпіянатаў Беларусі па міні-футболе, апублікаваў афішу турніру ў гонар 25-годдзя клуба. Сярод удзельнікаў ёсць і адзін замежны госць, пазначаны на афішы як «Спартак (Данецк, Растоўская вобл., Расія)». Але на сайце Tribuna.com правялі невялікае расследаванне і прыйшлі да высновы, што гэта ўсё толькі кепскі камуфляж. 

У расійскай Растоўскай вобласці сапраўды ёсць горад Данецк, але ніякіх міні-футбольных камандаў там няма. Затое ў Растоўскай вобласці ёсць проста футбольны клуб «Спартак-Данецк». Праўда, ён 9 сакавіка зняўся з розыгрышу расійскага Д2 «у сувязі са складанай фінансавай сітуацыяй, якая ўзнікла ў клуба».

На афіцыйных рэсурсах клуба і Асацыяцыі міні-футбола Расіі (АМФР) ніякіх звестак пра адраджэнне гэтай каманды няма. Затое тыдзень таму ў адным з растоўскіх СМІ з'явілася інфармацыя, што той самы «Спартак-Данецк», які гуляў у Д2, раптам правёў таварыскі матч з былымі калегамі па дывізіёне з «Растова».

У сацсетках «Растова» каманда-супернік была пазначана проста як «Спартак-Данецк», без ніякіх тлумачэнняў. Але адначасова пра гэты матч як пра свой паведаміла і каманда з выразным засведчваннем у профілі: «Афіцыйная старонка міні-футбольнага клуба «Спартак» (Данецк, ДНР)».

Такім чынам, менавіта «дээнэраўскі» «Спартак» з акупаванага ўкраінскага Данецка выразна дэкларуе ў сацсетках, што будзе ўдзельнічаць у турніры ў Оршы — і ўжо нават выехаў у Беларусь.

Пры гэтым на афішы да спаборніцтва гэты «Спартак» назваў сябе гэтак жа, як колішні расійскі — «Спартак-Данецк». А яшчэ раней сацсеткі гэтага «Спартака» называлі «нашай камандай» «Спартак-Данецк U-21», які гуляў у расейскім Д3 і фармальна не быў звязаны са «Спартаком-Данецкам» з Растоўскай вобласці.

Пры гэтым ва ўсіх каманд адна і тая ж эмблема — з выкарыстаннем акантоўкі ў выглядзе георгіеўскай стужкі.

У выніку ўсё выглядае так, што ў Беларусі будуць гуляць прадстаўнікі «ДНР». А іх галоўны трэнер Мікалай Крыкун — бацька ўраджэнца Горлаўкі Данецкай вобласці, чэмпіёна Беларусі з «Вітэнам» і пасля змены грамадзянства гульца зборнай Беларусі Сяргея Крыкуна.

Зрэшты, і без таго, як адзначае аўтар тэксту, усё адразу намякала, што рэгістрацыя клуба «Спартак-Данецк» на тэрыторыі Расеі — проста фікцыя, неабходная для таго, каб Расію за ўдзел клуба з непрызнанай цывілізаваным светам тэрыторыяй у прафесійнай лізе не пакарала УЕФА. Прэзідэнтам нібыта расійскага клуба значылася Алена Сыраватка — мяркуючы па сацсетках, жонка прэзідэнта «дээнэраўскага» «Спартака» Юрыя Сыраваткі, які таксама займае пасаду «міністра юстыцыі» «ДНР».

Каментары1

  • Дон Рыба
    25.08.2022
    А потым спартсменчыкі будуць плакацца маўляў, нас не пускаюць у Еўропы, двайныя стандарты і вось гэта ўсё. Хай прызвычайваюцца да дваровых спаборніцтваў.

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць