Грамадства1313

Як ураджэнка Пінска стала мільянеркай за мяжой і прадае вясельныя сукенкі за тысячы даляраў

Калі праўнучка заснавальніка сеткі знакамітых гатэляў Hilton і свецкая львіца Пэрыс Хілтан выходзіла замуж за бізнэсмена Картэра Рэума, яна змяніла шэсць вясельных сукенак ад чатырох дызайнераў. У іх ліку была сукенка ад Galia Lahav — сусветна вядомай ізраільскай дызайнеркі з пінскімі каранямі. Яе гісторыю расказвае «Медыя-Палессе».

Фота: galialahav.com

Галя нарадзілася ў Пінску ў 1952 годзе. Яе маці была бухгалтаркай, але вельмі любіла шыць і прышчапіла гэтую любоў дачцэ. Калі дзяўчынцы было пяць, яе сям'я пераехала з Беларусі ў Ізраіль і пасялілася на поўдні краіны, у горадзе Ашкелон. Пасля школы Галя скончыла каледж тэкстыльных тэхналогій, моды і дызайну і стала настаўніцай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Неўзабаве яна выйшла замуж за сваю школьную любоў, Натана Лахаў. А ў 32 гады, калі падраслі іх дзеці (сын Ідан і дачка Оснат), Галя зрабіла першы крок да ажыццяўлення сваёй мары аб модным брэндзе. Яна пакінула працу выкладчыцы, адкрыла ў Ашдодзе невялікае атэлье і стала рабіць на заказ карункавыя аплікацыі, шыць спачатку вячэрнія, а затым і вясельныя сукенкі.

Фота: galialahav.com

У 2016 годзе Galia Lahav стаў першым ізраільскім домам моды, які выступаў на Тыдні моды ў Парыжы. А праз год — першым ізраільскім брэндам, прынятым у знакаміты сіндыкат высокай моды ў Парыжы.

Сёння модны дом Galia Lahav размяшчаецца ў чатырохпавярховым будынку на галоўнай гандлёвай вуліцы Тэль-Авіва, а вясельныя сукенкі гэтага брэнда прадаюцца ў 40 краінах у 70 уласных буціках і іншых крамах прэміум-класу. Дзеці Галі ўліліся ў сямейны бізнэс — Ідан Лахаў стаў генеральным дырэктарам моднага дома Galia Lahav.

Кіраванне сваім модным домам Галя Лахаў некалькі гадоў таму перадала дзецям — дачцэ Оснат і сыну Ідану. Фота: thebridalcouncil.com

У сукенках ад Галі Лахаў выходзілі замуж такія знакамітасці, як Брытні Спірс, Алівія Ман. Галандская тэлевядучая і мадэль Сільвія Мэйс выклала за сукенку ад самага вядомага ізраільскага брэнда 28 тысяч еўра.

Беёнсэ абрала сукенку Galia Lahav для цырымоніі абнаўлення клятваў праз 10 гадоў шлюбу з Jay-Z. А Прыянка Чопра — для прэм'еры фільма «Пагоня за шчасцем». У ліку прыхільніц таленту Галі Лахаў — Джэніфер Лопес, Серэна Уільямс, Крысціна Агілера і многія іншыя.

Дарэчы, цана ўрачыстых нарадаў ад Galia Lahav вагаецца ад 8 да 15 тысяч даляраў, але спецыяльны дызайн можа каштаваць і больш за 20 тысяч.

Фота: galialahav.com

Каментары13

  • Янка-музыка
    28.08.2022
    У нашай краіне нарадзілася шмат годных і вялікіх людзей. На жаль рэалізавацца большасьці удалося толькі за мяжой. Але я ўсё роўна ганаруся беларусамі! Яны за мяжой не прападуць!
  • мор
    28.08.2022
    Ром, і вясельны салон - таксама беспройгрышны варыянт.
    бо вяселле - справа такая... у самых бедных дык гэта адно з нешматлікіх вялікіх святаў ва ўсім іх бедным жыцці, на якое яны гатовыя патраціць апошнія грошы...

    выпускные
    свадьбы
    поминки

    - такую рэкламу кафэ я бачу ў маршрутцы і з сумам думаю - у гэтых 3 словах усё чалавечае жыццё...

    таму - вясельны салон ці памінкавы - гэта самы беспройгрышны варыянт для рвачоў)
  • Жнівень
    28.08.2022
    Ром, Салаўі ў няволі не пяюць.
    Самарэалізавацца таленавітаму чалавеку ў таталітарнай краіне немагчыма. Такія краіны выхоўваюць пасрэднасцяў і прызначаныя толькі для іх.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын5

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Вінаватага ў гібелі двух дзяцей у ДТЗ пад Воранавам пасадзілі на 8 гадоў1

Каля Каложы ў Гродне з'явіўся жывы вяртэп1

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ4

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах7

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам3

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын5

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць