На першым уроку 1 верасня будуць гаварыць пра «гістарычную памяць»
Тэмай першага ўрока ў школах Беларусі 1-га верасня будзе «У гістарычнай памяці сіла і адзінства беларускага народа». Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова, паведамляе БелТА.

Чыноўніца таксама дадала, што ў гэтым навучальным годзе, як і ў папярэднім, будуць налягаць на ідэалогію: «Міністэрства адукацыі дае адпаведныя рэкамендацыі па асвятленні тых ці іншых тэм, напрыклад, у інструктыўна-метадычных пісьмах ёсць рэкамендацыі па асвятленні тэмы генацыду беларускага народа ў рамках выкладання вучэбных прадметаў».
Ірына Каржова нагадала, што ў 2021/22 навучальным годзе завяршыўся пераход на абноўленыя вучэбныя праграмы, які ажыццяўляўся паэтапна з 2015 года. Пад новыя вучэбныя праграмы абноўленыя і падручнікі.
Каментары
жэстачайшы тролинг ад улад