Вайна1111

«Ціха маліцца». Расійскія войскі адступілі з апошняга падкантрольнага ім горада Харкаўскай вобласці

Мясцовыя жыхары паздымалі расійскія сцягі з устаноў у горадзе Ваўчанску. Гэта апошні горад Харкаўскай вобласці, які заставаўся пад кантролем Расіі. Сёння расійскія войскі яго пакінулі, хоць украінскія часці, што наступаюць, застаюцца за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад горада.

Знятыя расійскія сцягі ў Ваўчанску

Мінабароны Расіі прызнала адступленне. Яна пазначае як падкантрольную сабе толькі зону па левым баку ракі Аскол, дзе вялікіх гарадоў няма. Гэта азначае, што ўкраінцы за тыдзень — іх наступ пачаўся 5 верасня — вызвалілі каля 8400 квадратных кіламетраў.

Расіяне акупавалі 18-тысячны Ваўчанск у першы дзень вайны. Горад знаходзіцца за 77 км ад Харкава і за 2 км ад мяжы з Расіяй.

Раней мясцовыя жыхары ўзнялі ўкраінскія сцягі таксама ў пасёлку гарадскога тыпу з 5-тысячным насельніцтвам Казачая Лопань на поўначы Харкаўшчыны на самай мяжы з Расіяй.

Гэта таксама здарылася пасля адыходу расійскіх часцей. Казачая Лопань была пад акупацыяй з сакавіка гэтага года.

Прычыны расійскага адступлення тут няясныя, бо ўкраінскі наступ ад Купянска ў кірунку Ваўчанска адбываецца прыкладна за 100 км адсюль на паўднёвы ўсход. Магчыма, Расіі крытычна бракуе сілаў, каб утрымаць новы рубеж абароны па Асколе і Данцы, і Масква вымушаная перакідваць туды падмацаванні, агаляючы іншыя кірункі ў спадзяванні, што ўкраінскія войскі ўсё адно не будуць пераходзіць дзяржаўнай мяжы.

Карты становішча на фронце хутка старэюць. На гэтай Ваўчанск быў пазначаны як усё яшчэ падкантрольны расійскім войскам.

Кінутая на пераправе расійская вайсковая тэхніка. Харкаўская вобласць

Мяркуючы па відэа і фота з Харкаўскай вобласці, украінскія войскі захапілі сотні адзінак тэхнікі, у тым ліку дзясяткі танкаў, комплексы «Тор» і «Заапарк», самаходку «Акацыя» і гаўбіцы «Мста».

Інтэрнэт поўніцца эмацыйнымі відэа, як мясцовыя жыхары сустракаюць украінскую армію з кветкамі і сцягамі пасля паўгадавой акупацыі.

Пачалі мяняцца і настроі ў расійскіх сацыяльных сетках, і нават тон яшчэ нядаўна фанабэрыстых прапагандыстаў.

Каментары11

  • Run Russians Run
    11.09.2022
    Жизнь как коробка шоколадных конфет. Никогда не знаешь, какая тебе попадётся.
  • Мікола)))
    11.09.2022
    Зьвярніце ўвагу, што ў сьметніку, апроч сьцяга Масковіі, зьверху акупацыйны сьцяг, прыдуманы маскавітамі для Харкаўскай вобласьці.
  • За тры дні
    11.09.2022
    Толькі паглялзіце як змяніўся тон рашысцкіх прапагандонаў, мо зараз і мясцовы калгаснік разам са сваёй хеўрай таксама заспяваюць па іншаму. А яшчэ ў лютым яны фанабэрыста кудахталі што возьмуць Украіну за тры дні. Ну што ўзялі, крамлёўскія халуі на пабягушках?! Глядзіце каб вашыя дразды не ўзялі за тры дні

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі49

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры3

Наўседа: Дыялог з Мінскам магчымы, толькі калі Беларусь праявіць суседскую добрую волю7

УСУ атакавалі дронамі авіяцыйны завод у Смаленску падчас візіту Мядзведзева9

Па бярозавы сок у Мінску выстройваюцца велізарныя чэргі. Пакупнікі прыходзяць з дзясяткамі 5‑літровых бутляў2

Ёсць толькі восем беларускіх гарадоў, якія не выміраюць. Вось поўны спіс4

Заплацілі па 70 даляраў. Хто здымаў удзельнікаў Дня Волі ў Вільні для беларускіх спецслужбаў47

«Атрутай упрыгожылі клумбу»: працяг гісторыі са знойдзеным пацучыным ядам у Мінску3

Прэм'ер Літвы: Можна разгледзець сустрэчу з Беларуссю на ўзроўні віцэ-міністраў, але ў Вільні ёсць умовы15

Браты-славяне прадалі Пятрухіну машыну за $1350. Аказалася, абсалютнае ламачча41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі49

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць