Грамадства22

«Навошта вы падпісаліся на «Пул Першага?» У Віцебску вынесены новы прысуд

Суд Першамайскага раёна Віцебска 14 верасня асудзіў Яўгена Гукава, абвінавачанага ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Вясна».

Справу разглядаў суддзя Міхаіл Юрчанка, дзяржабвінававаўца — памочнік пракурора Віцебска Антон Ананенка.

Яўген быў затрыманы 20 чэрвеня і да суда змешчаны ў СІЗА г. Віцебска.

Па матэрыялах абвінавачання, работнік прадпрыемства «Альянс-пластык» Яўген Гукаў з 20 кастрычніка па 20 лістапада 2020 года шматразова ў тэлеграм-чатах «Вуліца Гагарына» і «Віцебск-97» размяшчаў відэаролік выступу Аляксандра Лукашэнкі на канале «Пул Першага», які суправаджаў «абразлівымі і нецэнзурнымі каментарыямі, з выкарыстаннем ненарматыўнай формай маўленчага выказвання».

«А навошта вы падпісаліся на канал «Пул Першага»? З якой мэтай?» — дапытваўся суддзя ў абвінавачанага.

Таксама 28 кастрычніка ў адным з тэлеграм-каналаў Гукаў нібыта абразіў былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева.

Падчас допыту ў судзе Яўген патлумачыў, што ў 2021 годзе быў двойчы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 19.11 КаАП, быў аштрафаваны, а летам 2021 года свой тэлефон наўмысна ўтапіў у Дзвіне.

Сваю віну ў судзе Гукаў прызнаў цалкам.

У суд прадстаўленыя станоўчыя характарыстыкі з месца працы і жыхарства.

Абвінавачанне запрасіла для Гукава паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса абмежаванне волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады, паводле ч. 1 арт. 368 — два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Па сукупнасці пакаранняў канчаткова прызначыць два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Суд пастанавіў прызнаць Яўгена Гукава вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і 10 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Каментары2

  • Только так
    14.09.2022
    От правды не скроешься, не убежишь, не уйдёшь.
    Нелегитимный лукашенко - страус спрятавший голову в песок, в зад омона, кгб, губопика.
     Жаль детей и внуков омона, кгб, губопика. Они будут рассчитываться, за  подвиги отцов и дедов, по полной программе. Рассчитаются карьерой, уважением, здоровьем и  будущим. Всё, карьеру, уважение, здоровье и  будущее детей и внуков, их папы и деды, отдали за благополучие семьи лукашенок.
  • Никаких андроидов
    14.09.2022
    Наличие кнопочного телефона в кармане - это не признак отсталости, это признак ума.

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»13

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску падчас рамонту дарогі пад асфальтам знайшлі старадаўні брук3

Сартуем смецце і адмаўляемся ад бензінавых аўто — але войны імкліва абясцэньваюць гэтыя намаганні і адкідваюць чалавецтва назад4

Памёр філосаф Юрген Хабермас2

«Рабі як Бацька!» У Наваполацку забаўляліся колкай дроў на цэнтральнай плошчы ФОТЫ12

«Мінскзялёнбуд» раскрытыкавалі за саджанне дрэваў у мёрзлую зямлю. Там адказалі

Пуцін прапанаваў Трампу вывезці ўзбагачаны ўран з Ірана ў Расію

На таргі выставілі арыштаваны Rolls-Royce2

З эфіру АНТ выразалі словы Лукашэнкі пра тое, што вызваленыя палітвязні змогуць застацца ў Беларусі6

Гістарычная Менка прачнулася і выйшла з берагоў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»13

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць