Грамадства77

Алексіевіч: Мы ўсе павінны дапамагаць Украіне, мы павінны перамагчы Пуціна

Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч падчас уручэння ёй рэгалій ганаровага доктара ўніверсітэта Вітаўта Вялікага ў Каўнасе падкрэсліла, што пасля абвяшчэння Расіяй частковай мабілізацыі Украіна як ніколі мае патрэбу ў дапамозе Захаду, паведамляе Delfi.

Алексіевіч выказала перакананне, што вайна хутка не скончыцца праз прадузятасці супраць Захаду самога расійскага народа, які доўга кармілі прапагандай.

«Я думаю, што вайна будзе яшчэ даўжэйшай і наша дапамога, дапамога Захаду павінна быць яшчэ большай. Таму што Расія — велізарная краіна. Што значыць мабілізацыя? Гэта велізарная колькасць людзей.

І не відаць, каб у Расіі нешта адбылося, нейкі рэвалюцыйны пераварот, пакуль гэтага не відаць», — сказала Алексіевіч журналістам у Каўнасе.

На пытанне, ці спадзяецца яна, што сітуацыя ў Беларусі зменіцца, яна адказала, што ў аўтарытарных рэжымаў не атрымаецца «спыніць час».

«Але на сённяшні момант усё залежыць ад таго, што будзе ва Украіне. Мы ўсе павінны дапамагаць Украіне, мы павінны перамагчы Пуціна», — сказала яна.

Па словах пісьменніцы, яна не ведае, што трэба зрабіць, каб змянілася і расійскае грамадства, таму што большая яго частка цалкам давярае свайму кіраўніцтву з-за прапаганды, якая вядзецца ўжо шмат гадоў.

«Я шмат ездзіла па Расіі. І як быццам спіць народ, як быццам ён перакормлены гэтым тэлебачаннем. Тое, што людзі кажуць, у гэта нават не верыцца.

Я памятаю — бамбяць Харкаў, сціраюць з твару зямлі, а жанчына кажа: так, у мяне там жыве сястра, яе дом разбамбілі, але я ўсё роўна веру ў нашага прэзідэнта», — распавяла Алексіевіч пра свой досвед.

«Пуцін уклаў шмат грошай у прапаганду, і ён зрабіў гэта з народам. І хоць цяпер усё паварочвае назад, гэта вельмі доўга», — падсумавала нобелеўская лаўрэатка.

Каментары7

  • Лукашенко - ВОЙНА
    21.09.2022
    Лукашенко - ВОЙНА......
  • счётчик Гейгера
    21.09.2022

      достаточно соблюдать 10 ЗАПОВЕДЕЙ и этого российского Гнилья не Будет и в помине.
  • стоп рашизм
    21.09.2022
    «.. бамбяць Харкаў, сціраюць з твару зямлі, а жанчына кажа: так, у мяне там жыве сястра, яе дом разбамбілі, але я ўсё роўна веру ў нашага прэзідэнта» - рашизм уже принимает формы нацизма с его девизом: «один народ, один рейх, один фюрер».

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць