Вайна

Расія вызваліла 10 ваеннапалонных — грамадзян розных краін

10 ваеннапалонных з розных краін, якія змагаліся падчас вайны за Украіну, вызваленыя з расійскага палону. Дабіцца гэтага ўдалося пры пасярэдніцтве наследнага прынца Саудаўскай Аравіі, піша Reuters.

Шон Пінэр і Эйдэн Аслін — брытанскія падданыя, асуджаныя «судом» «ДНР» да смяротнага пакарання

Афіцыйны прадстаўнік Саудаўскай Аравіі паведаміў, што ў спіс вызваленых патрапілі грамадзяне ЗША, Вялікабрытаніі, Швецыі, Харватыі і Марока.

Самалёт з былымі зняволенымі ўжо прызямліўся ў Саудаўскай Аравіі. Сярод іх — пяцёра брытанцаў, мараканец, швед, харват і двое грамадзян ЗША. Пасля праходжання неабходных працэдур яны адправяцца ў свае краіны. Імёны вызваленых з палону і іншыя падрабязнасці ўлады Саудаўскай Аравіі не раскрываюць.

Нагадаем, што грамадзяне Вялікабрытаніі Эйдэн Аслін і Шон Пінэр былі прысуджаны ў «ДНР» да смяротнага пакарання. Пры гэтым у Крамлі заяўлялі, што яны нібыта найміты, а не вайскоўцы, таму на іх міжнароднае права нібыта не распаўсюджваецца. Але гэта была толькі вольная інтэрпрэтацыя расійскага боку.

Міністр аховы здароўя Брытаніі пацвердзіў, што прысуджаны да смяротнага пакарання Эйдэн Аслін — сярод вызваленых.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць