Свет33

Крыніцы: ФСБ налічыла больш за 260 тысяч мужчын, якія пакінулі Расію. Сілавікі хочуць закрыць мяжу, але Пуцін не прызначае абмеркаванняў

ФСБ РФ лічыць, што пасля абʼяўлення «частковай» мабілізацыі з Расіі выехала 261 тысяча мужчын. Пра гэта «Новой газете. Европа» паведаміла крыніца ў адміністрацыі прэзідэнта.

Чэргі ў аэрапорце Унукава ў Маскве. Скрын відэа

Абмеркаванні ўнутры адміністрацыі прэзідэнта (АП) аб закрыцці межаў для мужчын прызыўнога ўзросту пачаліся з серады, калі ад сілавікоў сталі паступаць лічбы аб колькасці мужчын, якія выязджаюць з Расіі. У апошняй даведцы ФСБ, якая 25 верасня «гуляла па кабінетах» значыцца лічба ў 261 тысячу мужчын, якія зʼехалі з Расіі з серады па вечар суботы.

Крыніца «Новой газеты. Еўропа» ў АП сумняваецца ў сапраўднасці звестак ФСБ, бо да гэтага памежная служба ФСБ «не працавала так хутка».

Тым не менш «атмасфера ў АП такая, што сілавікі і Мінабароны змогуць пераканаць Пуціна закрыць выезд, пакуль не позна», сказаў супрацоўнік АП. «Цяпер мы [у працы] зыходзім з гэтага», — сказаў ён.

Пры гэтым «у кіраўнікоў няма сустрэч з прэзідэнтам на другую палову верасня», удакладняе крыніца. «У пачатку месяца [кіраўнікі] сустракаліся [з прэзідэнтам] некалькі разоў на тыдзень», — растлумачыў суразмоўца «Новой газеты. Еўропа», каментуючы паведамленні крыніц журналісткі Фарыды Рустамавай. Напярэдадні са спасылкай на тры крыніцы Рустамава паведаміла, што пасля абʼяўлення мабілізацыі Уладзімір Пуцін паехаў на тыдзень адпачываць на Валдаі.

 Яшчэ адзін суразмоўца «Новой газеты. Еўропа» ў АП сцвярджае, што пакуль не бачыў праекта ўказа кіраўніка дзяржавы аб закрыцці межаў.

Раней расійскія СМІ са спасылкай на крыніцы паведамлялі, што ўлады Расіі збіраюцца закрыць межы для мужчын прызыўнога ўзросту пасля заканчэння рэферэндумаў па далучэнні самаабвешчаных «Л/ДНР», Херсонскай і Запарожскай абласцей. Па даных «Важных гісторый», ужо з 26 верасня расейцам, якія падлягаюць мабілізацыі, зачыняць межы.

Крыніца «Медузы» падкрэслівала, што ўлады не плануюць закрываць мяжу для расейскіх мужчын да канца «рэферэндумаў» на акупаваных тэрыторыях Украіны (яны павінны завяршыцца 27 верасня). Аднак сітуацыя можа змяніцца, «калі будзе масавы адток».

Сёння таксама стала вядома, што некаторым грамадзянам, якія трапляюць пад крытэрыі «частковай» мабілізацыі і спрабуюць зʼехаць з Расіі, пачалі выдаваць на межах апавяшчэнні, паводле якіх ім забаронены выезд на падставе рашэння вайсковага камісарыята. Паведамляецца ўжо як мінімум аб пяці такіх выпадках.

Каментары3

  • Праўдаруб
    26.09.2022
    Мяркую, што яны там самі пакуль не могуць вызанчыцца, што для іх лепей — даць гэтым сотням тысяч з’ехаць з краіны, ці чакаць, калі ўсё хто хацеў з’ехаць выйдуць на вуліцы. Таму пакуль і чакаюць
  • даведка
    26.09.2022
    В России ожидается резкое ухудшение демографической ситуации, тогда как в остальном мире пик рождаемости.
  • Галина
    26.09.2022
    Уезжают. Остаются без вольные рабы.

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму1

ЭканомікаБеларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк і Банк Дабрабыт1

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

У барацьбу з дармаедамі ўключыліся ваенкаматы. Прычым выклікаюць нават тых, хто працуе3

Лукашэнка пра забарону на ўезд у Эстонію: Ніколі не быў там7

Засталося два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

У Беларусь прыйшоў лясны кот — такога не бачылі амаль 100 гадоў3

У Беларусь афіцыйна прыйшоў новы кітайскі аўтамабільны брэнд. Што за ён6

Эстонія пажыццёва забараніла ўезд у краіну Лукашэнку і яшчэ 272 асобам2

Памятаеце зарослую магілу акадэміка Карскага? Моладзь з Беларусі аплаціла яе ўпарадкаванне4

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму1

ЭканомікаБеларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк і Банк Дабрабыт1

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць