Культура

Вялікае Княства Літоўскае online

29 верасня ў памяшканні Беларускага ПЭН‑цэнтра прайшла прэзентацыя сайта акадэмічнай сеткі даследчыкаў ВКЛ.

29 верасня ў памяшканні Беларускага ПЭН‑цэнтра прайшла прэзентацыя сайта акадэмічнай сеткі даследчыкаў ВКЛ.

Сайт, з якім можна пазнаёміцца па адрасе vklonline.com, мае вялікае падабенства з папулярнымі сацыяльнымі сеткамі. Кожны даследчык, які пройдзе працэдуру рэгістрацыі, можа мець сваю старонку. На ёй змяшчаецца інфармацыя аб публікацыях і кірунку працы навукоўцы. Сама сетка — міжнародная. Цяпер там ужо існуюць асабістыя старонкі даследчыкаў з Беларусі, Польшчы, Украіны, Літвы. А базавая версія сеткі адмыслова стваралася на англійскай мове з мэтай прыцягнуць як мага большую ўвагу міжнароднай акадэмічнай супольнасці.

У Беларусі працу сеткі каардынуюць Сяргей Салей, Сяргей Каўн і Наталля Сліж. Ва Украіне, Літве, Расіі і Польшчы адпаведна Дмітро Вірскі, Гедрэ Міцкунайтэ, Аляксандр Філюшкін і Кшыштаф Пяткевіч.

Акрамя непасрэдна навейшай інфармацыі аб публікацыях і даследчыках, на сайце плануецца змяшчаць паведамленні аб канферэнцыях і іншых цікавых падзеях, прысвечаных даследванню гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага.

АП

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім8

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім8

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць