Грамадства

Канстанціна Уланава больш не падазраюць у тэрарызме

Знятыя абвінавачанні з яшчэ аднаго фігуранта справы Мікалая Аўтуховіча.

З актывіста КХП-БНФ Канстанціна Ўланава зьнялі абвінавачваньне ва ўдзеле ў злачыннай групоўцы, якая рыхтавала тэрарыстычны акт.

Канстанцін Уланаў: «Сёньня, 30 верасьня, мяне выклікаў да сябе сьледчы ўправы міліцыі Віктар Клачко і паведаміў, што усе абвінавачаньні зь мяне зьнятыя. Больш я не абмежаваны і падпіскай пра невыдаваньне тайны сьледзтва».

Сёлета ў ліпені былога аўганца, сябра партыі КХП-БНФ Канстанціна Ўланава 10 дзён трымалі ў турме на Акрэсьціна. Яго вазілі ў менскі сьледчы ізалятар на допыты і вочныя стаўкі паводле справы аб тэрарызьме. Як лічыць Канстанцін Уланаў, фігурантам гэтай справы ёсьць і прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч.

«Абвінавачаньне супроць мяне не пацьвердзілася. Мяркую, гэтаксама будзе і з абвінавачаньнем адносна Мікалая Аўтуховіча, якому я зычу сілаў, каб вытрымаць падчас сьледзтва»
, — кажа Уланаў.

Мікалая Аўтуховіча абвінавачваюць у падпале дома міліцыянта ў Ваўкавыску. Зьвесткі пра тое, што прадпрымальніка таксама абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту, у міліцыі дагэтуль не пацьвердзілі. Прызнаецца толькі, што адносна Аўтуховіча ёсьць падазрэньні ў тэрарызьме.

Каментары

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць