Тыкток-ролік, у якім беларускія аграрыі спяваюць «Апуці — не пуцю», сабраў амаль 3 мільёны праглядаў ВІДЭА
Малады супрацоўнік сельгаспрадпрыемства «Граніт-Агра» з Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці незвычайным чынам папулярызуе гаспадарку, у якой працуе. Ён актыўна вядзе сацсеткі, а ў чацвер апублікаваў тыкток-відэа, у якім яго калегі спяваюць песню-мем «Апуці — не пуцю».
Літаральна за суткі відэа сабрала амаль 3 мільёны праглядаў і сотні тысяч лайкаў.
Песню пад назвай «ЛП» з тэкстам «Апуці — не пуцю» спявае 12-гадовая расійская блогерка Мілана Хаметава. У верасні сустрэча з ёй у мінскім гандлёвым цэнтры «Дана Мол» ледзь не скончылася трагедыяй: пачалася цісканіна, а адзін з ліфтаў захрас. Была заведзеная крымінальная справа на арганізатараў мерапрыемства.
-
Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?
-
Растварыць і змыць у каналізацыю: у свеце набірае папулярнасць тэхналогія «воднай крэмацыі» памерлых
-
На Чыгірынскім вадасховішчы рыбакі замест рыбы дасталі з вады тое, чаго зусім не чакалі
Каментары