МНС і санстанцыя падалі пазовы аб прыпыненні працы чатырох прыватных школ
Эканамічны суд Мінска 13—14 кастрычніка разгледзіць пазовы аб прыпыненні працы чатырох прыватных школ па заявах кантрольных органаў. Паседжанні ўнесеныя ў расклад на сайце Вярхоўнага суда, заўважыла Zerkalo.io.

Гаворка ідзе пра прыватныя школы «Стэмбрыдж», «Генэзіс Скул», «Грын Хіл» і «Пачатковая школа РКШ». Супраць першых трох пазовы падало МНС у асобе Савецкага і Першамайскага РАНС, а супраць апошняй школы — Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Фрунзенскага раёна Мінска.
Справы будуць разглядаць суддзі Іван Майсейчык і Ігар Мурашкін.
Акрамя таго, як сцвярджае Sputnik.by са спасылкай на сваю крыніцу, днямі такі ж суд прайшоў у дачыненні да прыватнай установы адукацыі «Мужчынская гімназія». Вышэйназваная «Пачатковая школа РКШ» — фактычна частка гэтай гімназіі.
Да пачатку кастрычніка вялікая частка недзяржаўных школ у Беларусі прыпынілі працу ў сувязі з ціскам з боку ўладаў.
Чытайце таксама:
«Днём я хадзіў па парку і роў бялугай». Мінчук расказаў, як яго сям'я перажывае закрыццё прыватнай школы
«Партрэта Лукашэнкі ў класе не было». Беларусы, якія скончылі прыватную школу, расказалі, як яны там вучыліся
-
Журналістка «Спутніка» звяртаецца да Лукашэнкі: яе сын паступіў у Вышэйшую школу эканомікі ў Маскве, а дома на яго завялі крыміналку
-
Былы супрацоўнік «Бетэры» запісаў вялікае відэа пра гэта анлайн-казіно. Цяпер у яго праблемы з міліцыяй
-
У Мінску развіталіся з паэтам Уладзімірам Карызнам, аўтарам слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі
Каментары