Грамадства33

Валерый Кавалеўскі паехаў ва Украіну, збіраецца правесці афіцыйныя сустрэчы

Паводле прэс-службы Аб'яднанага пераходнага кабінета, плануецца, што падчас паездкі яго прадстаўнік па замежных справах Валерый Кавалеўскі праінфармуе ўкраінскі бок аб дзейнасці Кабінета і правядзе кансультацыі ў сувязі з эскалацыяй удзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Мяркуецца, што будуць таксама разгледжаныя супольныя захады па абароне незалежнасці абедзвюх краін ва ўмовах расійскай агрэсіі і па вырашэнні ўнутрапалітычнага крызісу ў Беларусі.

Таксама Кавалеўскі мае намер абмеркаваць прапановы па фарматах супрацоўніцтва дэмакратычнай Беларусі і Украіны ў міжнароднай палітыцы дзеля дасягнення супольных мэтаў.

Адносна ўзроўню гэтых сустрэч інфармацыі пакуль што не падаецца.

Каментары3

  • Per aspera
    12.10.2022
    Даўно час. Чакаем вынікаў і сустрэчы з Зяленскім.
  • Вальнуты з сойму
    13.10.2022
    Паглядзiм, хто яго прыйме. Лепш бы вы гэты анонс не рабiлi, калi б сустрэуся з кiм-небудзь значным, вось гэта была б навiна! А так, хутчэй, адно разчараванне наперадзе
  • Украінцы, мае шаноўныя
    13.10.2022
    Ганіце гэтых прафанатараў к чарцям па далей

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт3

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Пафасны і дужа дарагі рэстаран у Гродне трапіў у скандал праз карціны беларускай мастачкі14

Малітву за памерлага Мікіту Мелказёрава правядуць і ў Варшаве

Лукашэнка не прэтэндуе на больш чым дзясятак «Арэшнікаў»6

У Літве арыштавалі групу, якая дапамагала ваенпраму Расіі і Беларусі за еўрапейскія грошы. У ёй былі і беларусы2

У Гомелі асудзілі заснавальніка арт-вёскі і яшчэ траіх зняволеных па справе Гаюна

Арыштаваны гусляр «Старога Ольсы» Алесь Чумакоў4

Ціханоўская аддала 15 тысяч еўра ад Лукашэнкі на падтрымку палітвязняў9

Міністр абароны Літвы: Грошы ад транзіту беларускага калію праз Літву можна пералічваць Украіне15

Самаробныя бомбы і трэніроўкі на стрэльбішчы. Аўстралійская паліцыя раскрыла падрабязнасці нападу на Бондзі-Біч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт3

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць