Пачаўся суд над удзельнікамі «Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі»
У выязным пасяджэнні ў судзе Мінскага раёна 19 кастрычніка пачаўся працэс над пяццю ўдзельнікамі «Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі». Пацярпелым па гэтай справе праходзіць прапагандыст Рыгор Азаронак.

Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае пракурор генеральнай пракуратуры Міхаіл Кавалёў.
На лаве падсудных пяць фігурантаў:
Кірыл Ашурак, абвінавачваецца па ч. 2 арт. 290-4, ч. 6 арт. 16 і ч. 2 арт. 289 КК;
Аляксей Глотаў, абвінавачваецца па ч. 2 арт. 290-4, ч. 2 арт. 289, ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359, ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 295, ч. 4 арт. 295 КК;
Вадзім Гулевіч, абвінавачваецца па ч. 2 арт. 290-4, ч. 2 арт. 289, ч. 1 арт. 290-2, ч. 1 арт. 13 і арт. 290-3, ч. 4 арт. 295 КК;
Наталля Мацвеева, абвінавачваецца па ч. 2 арт. 290−4, ч. 1 арт. 13 і ч.2 арт. 289, ч. 2 арт. 295-3 КК;
Дзмітрый Сасноўскі, абвінавачваецца па ч.1 арт. 361−1, ч. 2 арт. 290−4, ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359, ч. 6 арт. 16, ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 295, ч. 1 арт. 14 і ч. 4 арт. 295, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 130 КК.
Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак і Аляксей Глотаў былі затрыманыя па справе аб падрыве вузла сувязі ў Вілейцы, Наталля Мацвеева — па справе аб спробе знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах, Дзмітрый Сасноўскі — па справе аб замаху на работніка тэлеканала СТБ Рыгора Азаронка.
У жніўні 2021 года «АГСБ» былі прызнаныя «тэрарыстычнай арганізацыяй». Усе фігуранты справы ўнесены ў «тэрарыстычны» спіс КДБ.
Каментары