Спорт

БАТЭ – без трох пунктаў чэмпіён

Мінскае «Дынама» прайграла ў нядзелю на сваім полі «Шахцёру», і БАТЭ, каб стаць шасціразовым чэмпіёнам краіны, дастаткова выйграць у панядзелак у «Нафтана».

4 кастрычніка прайшлі шэсць матчаў 22-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

У Мінску, на стадыёне ў Кунцаўшчыне, «Дынама» нечакана саступіла салігорскаму «Шахцёру» – 0:1. На 54-й хвіліне адзіны мяч у сустрэчы забіў Аляксандр Грэнькоў.

За чатыры туры да фінішу адрыў БАТЭ ад «Дынама» складае дзесяць балаў (50 супраць 40 балаў),

і каб у шосты раз стаць чэмпіёнам Беларусі па футболе (1999, 2002, 2006, 2007, 2008) БАТЭ дастаткова ў шасці пазасталых матчаў набраць тры балы.

Матч 22-га туру БАТЭ правядзе ў панядзелак, 5 кастрычніка, у Барысаве супраць «Нафтана».

Пачатак а 19-й.

Апроч таго,у БАТЭ у запасе перанесены матч са «Смаргонню».

***

Іншыя вынікі: «Дняпро» – «Гомель» – 2:0, «Дынама» Брэст – «Віцебск» – 3:0, «Смаргонь» – МТЗ-РІПА – 0:4, «Нёман» – «Граніт» – 0:0, «Мінск» – «Тарпеда» – 0:4.

***

Пасля 22 тураў: БАТЭ – 50 (20 гульняў), «Дынама» Мінск – 40, «Дняпро» – 36, «Тарпеда», «Шахцёр» – 35, «Нафтан» – 32, «Дынама» Брэст – 31, «Гомель», «Нёман», МТЗ-РІПА – 28, «Віцебск» – 25, «Мінск» – 24, «Граніт» – 22, «Смаргонь» – 10 (21 гульня).

23-ці тур пройдзе 18 кастрычніка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы48

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Уроцлаўскім заапарку маленькі алень напаў на вялізнага насарога ВІДЭА4

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку11

Памянялі камандуючага Сіл спецыяльных аперацый

З 2022 года Расія страціла забітымі 19 генералаў5

У Польшчы выдалі падручнік для вывучэння беларускай мовы як замежнай. Ён пасуе і для саманавучання1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы48

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць