Грамадства66

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» дзіцячую кнігу Іосіфа Бродскага і выданне «Айчына. Маляўнічая гісторыя»

У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з'явіліся новыя фігуранты: дзіцячая кніга «Балада пра маленькi буксiр» нобелеўскага лаўрэата Іосіфа Бродскага, выдадзеная ў выдавецтве «Янушкевiч» у гэтым годзе, і папулярнае выданне «Айчына: Маляўнiчая гiсторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкi» аўтарства Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава.

Адпаведнае рашэнне прынятае 18 кастрычніка судом Цэнтральнага раёна Мінска.

«Балада пра маленькi буксiр» была першай публiкацыяй нобелеўскага лаўрэата ў сябе на радзiме. У вершы для дзяцей буксiр распавядае пра сваё цiкавае жыццё i прызначэнне.

Першы наклад кнігі «Айчына: Маляўнiчая гiсторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкi» ў 2017 годзе раскупілі за месяц.

Раней лукашэнкаўскія суды прызналі «экстрэмісцкімі» яшчэ дзве кнігі выдавецтва «Янушкевіч» — раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» і «Аграрная палiтыка нацыстаў у Заходняй Беларусi». У такіх выпадках ніколі ўцямна не тлумачаць, што ў той ці іншай кнізе «экстрэмісцкага». 

Чытайце таксама:

«Экстрэмісцкай» прызналі навуковую манаграфію пра вайну

Каментары6

  • стоп лукашизм
    25.10.2022
    Да пускай хоть все книги признают «экстремистскими», лукашисты все равно как не читали книг, так и не будут их читать. А нормальным людям это не преграда.
  • tugboat
    25.10.2022
    Кожны такі факт сьведчыць, што псыхічны стан правадыра імкліва пагаршаецца.
  • экстрэмісцкі буксір
    25.10.2022
    Детские баллады и книги по истории не касающиеся текущей политической ситуации уже экстремистские. Я так понимаю экстремизм детской баллады в том, что она на белорусской. А белорусские исторические книги белорусофобы во власти уже автоматом включают в экстремистские. Этноцид белорусской нации во всей своей красе.

Цяпер чытаюць

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін24

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Усе навіны →
Усе навіны

«Сказаў, што я сапсавала вечар». Гісторыі беларусак, якія зрабілі прапанову хлопцам8

Зяленскі: 20‑пунктны план, над якім мы працавалі, гатовы на 90%

Расія гатовая да спынення агню для правядзення рэферэндуму ва Украіне5

«Не павязу». Таксіст у Мінску адмовіўся везці дзіця6

Колькі яшчэ Украіна зможа ўтрымліваць гарады Пакроўск і Мірнаград у Данецкай вобласці1

Ад праверкі лічыльнікаў да паездкі ў Маскву: як Таццяна міжволі стала кур’ерам махляроў — падрабязная гісторыя9

Як выглядае пасля вызвалення палітвязень, медыяменеджар Канстанцін Залатых ФОТА1

Сіноптыкі абяцаюць снег у наступныя дні

Пад Кіевам адкрылі помнік легендарнаму дрону «Баба Яга»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін24

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць