Памер дапамогі на пахаванне карэктуецца кожны месяц. У лістападзе выплата, якая кампенсуе выдаткі на пахаванне, складзе 1 637 рублёў, паведамляе ritual.by. У той жа час у кастрычніку гэтая сума была на 28,5 рубля большая.

«Дапамога на пахаванне ў нас заканадаўча прыроўненая да сярэдняга заробку ў пазамінулым месяцы, лічачы з даты смерці», — тлумачыць рэсурс.
То-бок памер дзярждапамогі на пахаванне карэктуецца кожны месяц таму, што гэтыя выплаты прывязаныя да сярэдняй зарплаты па краіне за пазамінулы месяц, якая разлічваецца Белстатам. Адпаведна, дапамога ў лістападзе — гэта сярэдні заробак па стане на верасень.
У верасні сярэдні заробак, паводле звестак, прадстаўленых Белстатам, склаў 1 637 рубля. У лістападзе 2021 года адказны за пахаванне атрымліваў дапамогу ў памеры 1 442,7 рубля.
-
Аргенцінец закахаўся ў беларуску і пераехаў на хутар пад Маладзечнам
-
Беларус спазніўся на самалёт з Дубая і просіць кампенсацыю. Тураператар кажа, што ён сам вінаваты
-
Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары
і па адчуваннях (сокі ўсе высасаны) хутка памру
не хавайце мой труп
хай ён ляжыць і ваняе ўсім пенсіянерам (военным красивым и здоровенным), у якіх пенсія больш, чым мая зряплата і сума на маё пахаванне