Улада22

З слуханняў па АЭС — за краты

Каардынатар расійскай групы «Экозащита» фізык-атамшчык Андрэй Ажароўскі асуджаны судом Астравецкага раёну да сямі сутак арышту. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Каардынатар расійскай групы «Экозащита» фізык-атамшчык Андрэй Ажароўскі асуджаны судом Астравецкага раёну да сямі сутак арышту. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Грамадзкія слуханьні ў Астраўцы адносна будаўніцтва атамнай станцыі адбыліся па сцэнары ўладаў: з прапускной сыстэмай АМАПу і падрыхтаваных выступоўцаў, якія агітавалі за будаўніцтва АЭС. Зьведалі на сабе мэтады праваахоўнай сыстэмы Беларусі і замежныя ўдзельнікі абмеркаваньня: каардынатар расейскай групы «Экозащита» фізык-атамшчык Андрэй Ажароўскі асуджаны судом Астравецкага раёну да сямі сутак арышту. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Падобнага мэрапрыемства раённы Астравец, са слоў мясцовых жыхароў, дагэтуль ня бачыў. Ад самай раніцы на ўезьдзе ў горад патрульныя міліцэйскія аўто спынялі, чамусьці, пераважна аўтобусы.

У горадзе на кожным скрыжаваньні міліцыянт, а мясцовы кінатэатар, дзе адбываліся слуханьні — у коле АМАПу. Правяралі людзей і тое, што ў іх было ў руках. Апазыцыянэра Валерыя Шчукіна не пускалі, маўляў, пачакайце, яшчэ нічога не пачалося..

На ўваходзе ў кінатэатар сустракаюць «валянтэры» спартовага целаскладу падстрыжаныя пад канадку.

На пачатку 11-й гадзіны заля амаль поўная, хаця ў праграме гаворыцца, што рэгістрацыя пачынаецца з 10:00. Заля раённага кінатэатру зьмяшчае ня болей за 300 чалавек, відавочна, што тыя, хто ўжо сядзіць, прыйшлі сюды раней за 10-ю гадзіну.

Бачу, што гэта пераважна людзі з бліжэйшых калгасаў і зь мясцовых прадпрыемстваў. Жанчына з Варнянаў патлумачыла, што ў іх праводзілі агульны сход і вылучылі дэлегатаў.

Пытаюся ў вяскоўцаў — ці падтрымліваюць яны будаўніцтва АЭС? У многіх рэакцыя сарамлівая, адварочваюцца, некаторыя кажуць, што, магчыма, знойдзецца нядрэнная праца, а большасьць сьцьвярджае, што прыехалі папросту паслухаць.

Перад самым пачаткам слуханьняў відаць, што людзі, якія не не прадстаўляюць ніякіх калектываў і заранёў не падавалі заявак на ўдзел, у залю ня трапяць.

Насамрэч, сустракаю Анатоля Лябедзьку, якога разам з калегамі да апошняга не прапускаў АМАП. Ён выказвае сваё зьдзіўленьне неверагоднымі мерамі бясьпекі.

Слуханьні пачаліся. На вуліцы дождж, запусьцілі ўсіх ахвотных у фае кінатэатру. Але задаць пытаньні ці выступіць гэтыя людзі ня маюць магчымасьці. Перад дзьвярыма ў залю шчыльна стаяць «валянтэры»… Вядзецца трансьляцыя на вуліцу, якой ужо ніхто там ня слухае…

Першым выступае намесьнік міністра энэргетыкі, спадар Міхадзюк. У яго словах адзін пазытыў: усё спраўджана, пралічана, усё запрацуе, бо іншага выйсьця няма…

Пасьля яго яшчэ некалькі навукоўцаў на незразумелай для вяскоўцаў лексыцы даводзяць плюсы ад будаўніцтва АЭС… Людзі слухаюць і пляскаюць у далоні….

Выступленьні тых, хто «за», ня увесь час, адзінкі даводзяць «супраць». Ім таксама пляскаюць у далоні, але трошкі сьціплей.

Выступоўцы пераважна не прадстаўляюцца, чытаюць з паперак, некаторыя нават з камсамольскім запалам, і заля рэагуе адпаведна запалу. Дырэктар школы з Мастоўскага раёну не хавае, адкуль ён, і даводзіць, што прыехаў сюды спэцыяльна ад усяго калектыва, бо ў «ХХІ стагодзьдзі трэба жыць з атамнай энэргіяй».

Выступілі мясцовыя апазыцыянэры: Іван Крук і Мікола Уласевіч — яны супраць, але іх чамусьці увесь час перабівалі і не далі магчымасьці даслухаць…

АМАП затрымаў маскоўскага эколяга Андрэя Ажароўскага, які нібыта хацеў ўсенародна скрытыкаваць праект самай надзейнай станцыі. Яго забралі ў пастарунак, а пазьней стала вядома, што асудзілі на 7 сутак нібыта за лаянку побач з рэспубліканскімі грамадзкімі слуханьнямі.

Людзі выходзілі з залі кінатэатру і ніхто ні з кім не спрачаўся, моўчкі, ніхто нікога ні ў чым не пераконваў. Відавочна, што ўсё вырашылі.

Міхал Карневіч, Радыё Свабода

Каментары2

Цяпер чытаюць

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных3

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка: Круглы стол з Лукашэнкам немагчымы26

У Літве знайшлі беспілотнік, што заляцеў з Беларусі. Вось як ён выглядае2

Пошукава-выратавальныя работы ў Кіеве завершаны: загінуў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

«Самае старое» дзіця ў свеце нарадзілася з эмбрыёна, які быў замарожаны 30 гадоў таму3

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы76

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных3

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць