Грамадства11

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: Грамадства расколата

Каталіцкі іерарх звярнуўся да вернікаў з пасланнем на Адвэнт, перадкалядны пост. Сярод іншага ён шмат увагі надаў ацэнцы сучаснага грамадска-палітычнага становішча.

«Грамадства расколата. Свет знаходзіцца на парозе новай сусветнай вайны (…) Таму Адвэнт, які распачынаецца, і святы Божага Нараджэння будуць для нас складанымі», — напісаў ён.

Арцыбіскуп прыгадаў таксама сітуацыю з Чырвоным касцёлам і заклікаў да малітваў аб хутчэйшым аднаўленні набажэнстваў у зачыненым храме.

Мітрапаліт эмерыт згадаў таксама людзей, якія «церпяць з-за несправядлівасці, зняволення, хваробы, страты блізкіх і іншых нягодаў». Ён заклікаў да салідарнасці з імі і да «матэрыяльнай і духоўнай падтрымкі». 

Працягваючы разважанне пра «справы гэтага свету», арцыбіскуп напісаў, што «неадэкватным з’яўляецца чалавек, які топіцца і не хапаецца за ратавальны круг, які яму кідаюць». Нягледзячы на складанасць навакольнай рэчаіснасці, іерарх заклікаў «працягваць любіць Бога і бліжняга».

Каментары1

  • Загляне сонца і ў наша ваконца.
    25.11.2022
     Пасля знішчэня ВКЛ пры акупацыйных царскіх і бальшавіцкіх рэжымах беларускае грамадства было знішчана. Лукашызм збярог "саўковае" грамадства і пачварную істоту Хомосовьетікус.Расколу німа бо не існуе грамадства.Гэта відавочна калі паразмаўляць на вуліцы,прадпрыемстве.Практычна на сёння 5-10% існуе частка носьбітаў беларускай нацыі і этнасу.Але і яна не згуртавана і напічкана "сексотамі" лукашызма,а бальшыня за мяжой.

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба36

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць, траўма і хрумсткая капуста. Пра што гаварыла Святлана Курс на сустрэчы з беларусамі ў Вільні

Іранскія ракеты збіваюць у небе над Дубаем

Іран сцвярджае, што мінімум 51 чалавек загінуў у выніку ўдару па школе 3

29‑гадовую спецыялістку дзяржпрадпрыемства асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»19

Як адрэагавалі ў свеце на аперацыю ЗША і Ізраіля супраць Ірана9

У Брэсце работнікі МНС знялі з даху чатырохпавярховага дома мужчыну

У Барысаве ў кафэ, што будуецца, адбыўся выбух. Чацвёра пацярпелых

ААЭ і Саудаўская Аравія прыгразілі Ірану адказам на ўдары па іх тэрыторыі

40 дзяўчынак загінула ў выніку ракетнага ўдару па школе на поўдні Ірана — мясцовыя ўлады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба36

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць