Амбасадар Украіны падзякаваў беларусам за ўшанаванне памяці ахвяр Галадамору
«Дзякую ўсім украінцам і неабыякавым у Беларусі, якія далучыліся да акцыі «Запалі свечку памяці». Ведаю, што такія свечкі гарэлі ў многіх дамах у Мінску і ў іншых гарадах Беларусі. Памятаем. Яднаемся. Пераможам», — напісаў Ігар Кізім у фэйсбуку.

Фота: старонка Ігара Кізіма ў фэйсбуку
26 лістапада, калі ва Украіне згадваюцца ахвяры Галадамору 1932—1933 гадоў, амбасада далучылася да агульнанацыянальнай хвіліны маўчання, апусціўшы сцяг і выставіўшы запаленыя свечкі памяці на знешнюю агароджу.
Чытайце таксама:
«Гр. Сікорская ноччу зарэзала сваё 9-гадовае дзіця. Частку вантроб паспела з’есці». Галадамор: як савецкая ўлада рабіла людзей нелюдзямі
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары