Свет

Аўстралійца асудзілі на 24 гады за забойства жонкі, здзейсненае 40 гадоў таму. А дапамог у гэтым падкаст

74-гадовы аўстраліец Крыс Доўсан, які стаў героем папулярнага крымінальнага падкаста, прысвечанага гісторыі знікнення яго жонкі, прысуджаны да 24 гадоў турмы за яе забойства. Ён быў прызнаны вінаватым у жніўні, у пятніцу суд вынес прысуд, піша «Бі-бі-сі».

Лінет Доўсан знікла пры загадкавых абставінах з дому ў Сіднэі ў 1982 годзе. Ёй было 33 гады.

Паліцыя не знайшла слядоў гвалту, і неўзабаве справа была закрытая.

Суседзі і грамадскасць вельмі спачувалі Доўсану, які застаўся з двума малалетнімі дзецьмі на руках.

Аўстралійская прэса перыядычна вярталася да гэтай тэмы, а ў 2018 годзе выданне The Australian Newspaper зрабіла падкаст, прысвечаны гісторыі Доўсанаў пад назвай «Любімчык настаўніка» (The Teacher's Pet).

Гэты эфір стаў фатальным для Крыса Доўсана. Некаторыя дэталі, якія прагучалі ў ім, прыцягнулі ўвагу паліцыі, і расследаванне было адноўлена.

Следчыя прызнаюць, што ўсе сабраныя доказы — ускосныя. Цела Лінет Доўсан так і не знайшлі.

Але суд палічыў сабраныя матэрыялы дастатковымі для вынясення абвінаваўчага прысуду.

«Чаму ты з ёй проста не развёўся?»

Падчас агучвання прысуду ў пятніцу суддзя Іан Харысан сказаў, што карціна злачынства склалася. Паводле яго слоў, Крыс Доўсан дзейнічаў свядома, патураючы сваім жаданням.

Суд прыйшоў да высновы, што Доўсан вырашыў пазбавіцца ад жонкі, каб застацца з непаўналетняй палюбоўніцай, якая падзарабляла ў іх сям'і бэбісітарам.

Суддзя Харысан пастанавіў, што праз 18 гадоў асуджаны зможа прасіць аб датэрміновым вызваленні, але прызнаў, што 74-гадовы Доўсан, хутчэй за ўсё, скончыць свае дні ў турме.

Адвакат Доўсана заявіў, што абарона мае намер абскардзіць прысуд.

У ходзе судовага працэсу Крыс Доўсан адпрэчваў сваё дачыненне да знікнення жонкі.

Ён настойваў на версіі, што, хутчэй за ўсё, яна кінула яго і дзяцей, каб далучыцца да нейкай рэлігійнай секты.

Аднак бок абвінавачвання рабіў упор на тым, што следства даказала сувязь паміж Доўсанам і 16-гадовай студэнткай, якая вучылася ў каледжы, дзе ён выкладаў.

Суддзя Харысан зрабіў выснову, што яны былі не проста палюбоўнікамі, але што Доўсан быў аслеплены пажадай да дзяўчыны, і жонка яму вельмі замінала.

Праз некалькі дзён пасля знікнення жонкі студэнтка пасялілася ў яго доме. Пазней яны пажаніліся, але праз некаторы час рассталіся.

На адным са слуханняў дачка Доўсанаў Шанэль, якой на момант знікнення маці было чатыры гады, упрошвала бацьку сказаць, дзе ён схаваў цела.

«Калі ласка, скажы нам, дзе яна», — прасіла яна.

«У тую ноч, калі ты выкрасліў нашу маму з нашага жыцця, я назаўжды страціла пачуццё абароненасці і апоры ў гэтым свеце. Гэта ўплывае на мяне ўсе гэтыя дзесяцігоддзі. Чаму ты з ёй проста не развёўся? Чаму ты не пакінуў яе тым, хто любіў і меў патрэбу ў ёй?»— сказала Шанэль Доўсан у судзе.

Пасля абвяшчэння прысуду брат ахвяры Грэг Сімс сказаў прэсе, што ўся сям'я чакала дня, калі здзейсніцца правасуддзе. Цяпер, па яго словах, іх галоўны клопат — знайсці цела сястры і пахаваць яе як след.

Адвакат Крыса Доўсана заявіў, што яго кліент не можа назваць месца, дзе знаходзіцца цела, бо настойвае на сваёй невінаватасці.

У кастрычніку ў штаце Новы Паўднёвы Уэльс, да якога належыць Сіднэй, быў прыняты закон, які забараняе асуджаным за забойства прасіць аб датэрміновым вызваленні ў выпадку адмовы абвінавачанага супрацоўнічаць са следствам і дапамагаць са знаходкай парэшткаў ахвяры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Біёлаг Сяргей Шэлег, якога асудзілі на 8,5 года за данаты, пасля раптоўнага вызвалення марыць і далей дапамагаць беларусам. Яго філасофія натхняе3

Біёлаг Сяргей Шэлег, якога асудзілі на 8,5 года за данаты, пасля раптоўнага вызвалення марыць і далей дапамагаць беларусам. Яго філасофія натхняе

Усе навіны →
Усе навіны

«Вынік 30-гадовага кіравання». Беларуска абурылася цэнамі на грушы3

Расійская статыстыка паказала, наколькі праз санкцыі прасеў імпарт аўто з Беларусі1

Хлопец кінуў свае красоўкі ў кантэйнер Чырвонага Крыжа ў Мюнхене. Праз тыдзень іх ужо прадавалі ў сэкандзе ў Босніі18

У абутковай кампаніі «Белвест» мільённыя даўгі і пытанне захавання прадпрыемства6

Трамп заявіў пра жаданне здзелкі з Расіяй. А ў Зяленскага ён запытае, што ў таго чуваць6

У Францыі падчас музычнага фестывалю 145 чалавек укалолі шпрыцамі1

Рэчыцкія прапагандысты апалчыліся на лялек Лабубу5

Трамп — Ірану і Ізраілю: Якога д'ябла яны гэта робяць?1

Як сілавікі на чале з Карпянковым крышавалі наркагандляроў і засталіся беспакаранымі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біёлаг Сяргей Шэлег, якога асудзілі на 8,5 года за данаты, пасля раптоўнага вызвалення марыць і далей дапамагаць беларусам. Яго філасофія натхняе3

Біёлаг Сяргей Шэлег, якога асудзілі на 8,5 года за данаты, пасля раптоўнага вызвалення марыць і далей дапамагаць беларусам. Яго філасофія натхняе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць