Усяго патроху33

У рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза сустрэлі Снягурку

Падаецца, не так і даўно адкрывалі ў Белавежскай пушчы рэзідэнцыю галоўнага беларускага Дзеда Мароза, а налета ўжо 20 гадоў будзе. Каля двух мільёнаў гасцей-наведвальнікаў сустрэлі тут за гэты час. Ці справіўся б Дзядуля адзін з такой работай? Мабыць, не. А стаміўся б, дык яшчэ, чаго добрага, збег ад нас на які халодны полюс… Але наш галоўны навагодні чараўнік пачувае сябе добра ў векавым лесе, бо ў яго шмат памочнікаў. І першая сярод іх — казачная ўнучка Снягурка, піша «Звязда».

Летам яна жыве ў Антарктыдзе, а на зіму прыязджае сюды, у пушчу, каб дарыць людзям навагодні настрой і падарункі, дапамагаць разбіраць вялікую пошту. Апошнія гады Снягурка прыязджае ў пушчу не адна, а са світай — матухнай Зімой, а яшчэ з Завеяй, Сцюжай і Мяцеліцай, і ўсе яны ў зімовыя месяцы самааддана працуюць у памесці на карысць зімовай казкі. Вось і сёння доўгачаканыя госці завіталі ў пушчу, сустрэліся пасля доўгай разлукі з Дзядулем Марозам.

Казачны Дзед сустрэў іх ля варот сваёй рэзідэнцыі:

— Як я сумаваў без вас, як чакаў! Шматлікія госці нашы, дарослыя і дзеці, таксама чакалі. Праходзьце і далучайцеся да нашага свята! 

Снягурка, якая без справы ў сваёй халоднай летняй кватэры не сядзела, а рыхтавала падарункі, адразу ўзялася за работу. Усіх сустракала, прывячала, на добрыя словы не скупілася. Свята, якое назвалі «Белавежская казка», разгарнулася па ўсім маёнтку. Удзельнікі фестывалю аніматараў і тэатраў гульні «Добрыя чараўнікі» сабралі мноства гледачоў, далучылі гасцей да сапраўднай феерычнай дзеі. Тут усе спявалі, танцавалі, а галоўнае, усміхаліся разам. Самадзейныя калектывы, якія выступалі на імправізаванай сцэне, таксама задавалі святочны настрой. Маршам прайшоў аркестр Дзядоў Марозаў.

Госці з задавальненнем гулялі па рэзідэнцыі, цуды тут чакаюць ледзь не на кожным кроку. Ля чароўнага млына можна загадаць жаданне, але перад гэтым трэба папрасіць млын перамалоць усё дрэннае. І млын паслухае і перамеле… А ўжо потым на паляне 12-ці месяцаў папрасіць заступніцтва ў свайго чароўнага месяца. Белавежская пушча захоўвае шмат розных таямніц і сакрэтаў, таму атмасфера ў лясным царстве асаблівая. Тут можна атрымаць падарунак, а можна і зрабіць падарунак. Тады яго размесцяць у Скарбніцы, і кожны зможа ўбачыць, якія прыгожыя рэчы робяць сваімі рукамі госці ў падарунак навагодняму чараўніку, якія незвычайныя прывозяць званочкі — Дзядуля сабраў іх цэлую калекцыю. 

Госці з задавальненнем наведваюць усе цікавосткі рэзідэнцыі, а таксама частуюцца чаем на травах, блінамі і рознай смакатой.

Настаўніца з Брэста Вольга Бабко прыехала з дзецьмі:

— Дзеці у захапленні, яны чакалі сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай, мы ехалі за навагоднім настроем, і мы яго атрымалі, а яшчэ — зарад весялосці і бадзёрасці.

Фота з архіва, носяць ілюстрацыйны характар

Каментары3

  • Ласка
    03.12.2022
    Савдэпiя працягваецца
  • особо циничная
    03.12.2022
    а какие родственные или другие близкие связи связывают этого сказочного деда от Мороза и юную Снедурочку?
  • дочка Максима Дизайнера
    03.12.2022
    дед Мороз в бело-красно-желтом
    Снегурочка в бело-голубо-желтом

    где зеленый? зеленый-то где?

    и как идеологи это все пропустили?

Цяпер чытаюць

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

Усе навіны →
Усе навіны

93 прыгарадныя аўтобусы не даехалі да канцавога пункта маршруту, у 43 выпадках маршруты былі адмененыя

Лукашэнка і Коля выйшлі прыбіраць снег25

13‑гадовага хлопчыка збілі з ног падлеткі, што каталіся на цюбінгу. У яго шматлікія траўмы

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны1

«Мне не патрэбна міжнароднае права — у мяне няма намеру прычыняць людзям шкоду». Трамп патлумачыў, навошта яму Грэнландыя2

Жонка палітвязня напісала, што яе мужа яшчэ не вызвалілі. Джон Коўл ёй адказаў2

Актывіст з Беластока, які цішком вярнуўся ў Беларусь, быў у кіраўніцтве «Народнай грамады»6

У Віцебску снегапад пашкодзіў дах футбольнага манежа

На выходных таксама будзе снег, а потым пахаладанне да мінус 26°С3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць