Грамадства

Валянціну Болбат з Верхнядзвінска, якая правяла за кратамі 17 сутак, чакае чацвёрты суд

Верхнядзвінскую актывісту руху «За свабоду» Валянціну Болбат затрымалі 22 лістапада. А 7-й раніцы да яе прыехаў «Гаргаз» — нібыта каля дома смярдзіць газам. Як толькі жанчына адчыніла дзверы, да яе адразу ўварваліся сілавікі, паведамляе «Вясна».

Яны вынялі тэхніку, а саму жанчыну затрымалі і адвезлі ў ІЧУ Наваполацку. Далей над ёй адбыліся тры суды запар. Суддзя Зінаіда Балаболава двойчы арыштавала Валянціну на 10 сутак паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), а на трэці раз прызначыла 320 рублёў штрафу.

За кратамі ў жанчыны пагоршылася здароўе, таму яе вызвалілі на тры дні раней.

Але на 19 снежня яе выклікалі на допыт і паведамілі, што 20 снежня адбудзецца чарговы суд. Вядома, што пратаколы на яе складаюць за публікацыі ва «УКантакце».

Таксама сілавікі атрымалі доступ да тэлефона, таму адказвалі на паведамленні знаёмых Валянціны.

Цяпер у Болбат вельмі дрэннае самаадчуванне, высокі ціск.

Каментары

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА15

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў31

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

У Чэрвеньскім раёне за 185 тысяч даляраў прадаюць сядзібу з 200‑гадовай гісторыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА15

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць