Чысцюлі і аматары арыгінальных касцюмаў: любуемся фанатамі з футбольнага ЧС
Засталося ўсяго дзве гульні, і мы даведаемся, хто стане чэмпіёнам свету па футболе. Напярэдадні гэтай падзеі згадаем яркія фанацкія вобразы з катарскага мундыялю — і гэта не толькі харватка Івана Кнол, пра якую мы пісалі раней.

Аргенцінскія фанаты напярэдадні гульні паміж Аргенцінай і Аўстраліяй, 3 снежня. Фота: АР / Frank Augstein
Заўзятаркі на матчы паміж Бразіліяй і Паўднёвай Карэяй, 6 снежня

Фанат Марока перад гульнёй з Францыяй, 14 снежня. Фота: АР / Natacha Pisarenko
Прыгожая сербка падтрымлівае каманду на гульні з Камерунам, 28 лістапада

Фанатка Францыі перад гульнёй з Марока, 14 снежня. Фота: AP / Francisco Seco
Атмасферная сустрэча на матчы Польшчы і Саудаўскай Аравіі.

Англійскія фанаты на гульні з Уэльсам, 29 лістапада. Фота: AP / Frank Augstein, File
А гэтая заўзятарка падтрымлівае Партугалію

Заўзятарка Аўстраліі і матч з Аргенцінай, 3 снежня. Фота: АР / Thanassis Stavrakis
Зборная ЗША, на жаль, не змагла парадаваць высокімі вынікамі на ЧС сваіх фанатаў

Сумуе фанат Мексікі, чыя краіна выйграла 30 лістапада ў Саудаўскай Аравіі з лікам 2:1, але ж не здолела прайсці далей у турніры. Фота: AP / Ricardo Mazalan
Звычайны катарскі кенгуру на матчы Аўстраліі і Туніса

Японцы і іх знакамітая любоў да чысціні: заўзятары з краіны ўзыходзячага сонца прыбіраюць за сабой на стадыёне пасля гульні з Харватыяй, 5 снежня. Фота: AP / Eugene Hoshiko
На матчы Францыя—Англія, дзе французы выйгралі з лікам 2:1

Фанаткі з Паўднёвай Карэі на гульні з Бразіліяй, 5 снежня. Фота: AP / Jin-Man Lee
Каментары