Грамадства

Палітзняволенага «хіміка» Юрыя Палюховіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе

Юрыя Палюховіча ўжо двойчы судзілі за «абразу прадстаўнікоў улады» па арт. 369 КК, паведамляюць правабаронцы.

Спачатку яго асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі» за «абразу міліцыянта», а праз некалькі тыдняў быў разгледжаны другі эпізод па абразе ўжо трох супрацоўнікаў міліцыі. Шляхам сукупнасці злачынстваў і паглынання пакарання Юрыю прызначылі 3 гады «хіміі». З 26 сакавіка Юрый адбываў тэрмін ў ПУАТ № 21.

Вядома, што супраць яго завялі ўжо трэцюю крымінальную справу паводле арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 КК (абраза суддзі). Тыдзень таму палітвязня перавялі ў СІЗА-1. Суд над ім адбудзецца 22 снежня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Шабуня.

Падтрымайце яго пасылкамі, грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Юрый Міхайлавіч Палюховіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША35

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Які адпачынак лепшы — адзін вялікі ці некалькі маленькіх? Навукоўцы далі адказ

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

У Беларусі пачалі рыхтавацца да кланавання хатніх жывёл3

Памёр Юрый Пышнік2

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове3

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты5

Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі3

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год66

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША35

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць