Здарэнні

Пачаўся новы сезон запуску з Беларусі ў Літву «цыгарэтных крыг»

У мінулыя выхадныя літоўскія памежнікі каля Друскенік выцягнулі з Нёмана тры грузы беларускіх цыгарэт. Гэта ўжо тэндэнцыя: толькі на мінулым тыдні літоўскія памежнікі затрымалі 7 такіх «пасылак». Усяго сёлета толькі памежнікамі ў Друскеніках былі затрыманы 42 падобныя грузы, паведамляе Delfi.

У ноч з пятніцы на суботу недзе апоўначы памежнікі каля вёскі Ліплюны заўважылі, што паміж крыгамі па Нёмане плыве падазроны аб'ект. З выгляду ён і сам быў падобны да крыгі.

Памежнікі на маторнай лодцы падплылі да аб'екта і даставілі яго на бераг. Высветлілася, што гэта груз кантрабандных цыгарэт, абкладзены снегам і лёдам. У Літву такім чынам спрабавалі даставіць 1250 пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі бандэролямі.

На грузе было GPS-абсталяванне.

За 200 метраў ад гэтага аб'екта памежнікі заўважылі яшчэ адну падазроную «крыгу». Сітуацыя паўтарылася — гэтым разам знайшлі груз з 1000 пачкаў цыгарэт Fest. Пачалі расследаванне.

У суботу ў межах вёскі Гердашы быў знойдзены груз, выкінуты на бераг, — 2000 пачкаў цыгарэт Fest і Minsk Capital QS з беларускімі бандэролямі.

17 км мяжы з Беларуссю праходзяць па Нёмане. На беларускім баку, як сцвярджаюць літоўцы, кантрабандысты адчуваюць сябе вольна і нічога не баяцца.

Сёлета літоўскія памежнікі вылавілі з Нёмана 42 такія кантрабандныя грузы. Толькі на мінулым тыдні зафіксавана 7 такіх пасылак, пачата 5 расследаванняў.

Аналагічныя грузы трапляюцца і памежнікам Свянцянскага раёна, дзе кантрабанду сплаўляюць па Віліі.

Гэтая практыка была вельмі пашыраная ў кантрабандыстаў і ў мінулую зіму.

Чытайце таксама:

Літва вылавіла яшчэ два грузы кантрабандных цыгарэт, замаскаваных пад ільдзіны

Цыгарэтную кантрабанду з Беларусі перапраўлялі па Нёмане на плытах пад выглядам «крыг» 

Каментары

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады4

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

Да прэзідэнткі Мексікі на вуліцы прычапіўся мужчына і паклаў ёй рукі на грудзі ВІДЭА11

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Аўстраліі. Той быў з мілым дзіцячым бранзалетам на руце, а сышоў яшчэ і з БЧБ9

ЗША могуць размясціць вайскоўцаў на авіябазе ў Дамаску2

Лукашэнка прапануе зрабіць платным лячэнне для беларусаў, якія прыязджаюць з-за мяжы14

Прэзідэнт ПАР заявіў, што паўднёваафрыканцы, якія ваююць ва Украіне, трапілі ў пастку на Данбасе3

«Трохкарчмовая», «Раздарожная» і «Макаёнка». Якія назвы станцый метро прапануе Аб'яднаны пераходны кабінет22

У Кіеве начальнік упраўлення паліцыі спрабаваў уцячы разам з $400 тысяч2

УСУ разнеслі базу захоўвання «шахедаў» у Данецку4

Лукашэнка ў Мазыры адкрыў абноўлены мост цераз Прыпяць7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады4

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць