Грамадства

Цыгарэтную кантрабанду з Беларусі перапраўлялі па Нёмане на плытах пад выглядам «крыг» 

Літоўскія памежнікі паведамілі, што за мінулыя святочныя выходныя яны злавілі на Нёмане дзевяць плытоў, на якіх перавозіліся беларускія цыгарэты. Усяго ў рукі супрацоўнікаў Дзяржаўнай памежнай службы трапілі амаль 15 тысяч пачкаў цыгарэт.

Фота: pasienis.lt

Першыя тры падазроныя аб'екты былі заўважаныя ў Нёмане ў чацвер з верталёта памежнай службы, які аблятаў тэрыторыю. Літоўскія памежнікі, атрымаўшы сігнал, спусцілі на ваду маторную лодку і выцягнулі на бераг тры плыты. Высветлілася, што пад поліэтыленавай плёнкай на іх былі цыгарэты беларускай вытворчасці марак «Фэст», NZ Gold і «Мінск». Да ўсіх трох плытоў былі прымацаваныя GPS-трэкеры, да аднаго — мабільны тэлефон.

Пяць такіх жа плытоў з цыгарэтамі выцягнулі з Нёмана памежнікі каля Друскінінкая ў суботу. Хоць гэтым разам кантрабандысты былі хітрэйшыя: яны засыпалі фабрычныя цыгарэтныя скрынкі брудам, лёдам і кавалкамі замерзлага снегу, каб гэта ўсё было падобна на звычайныя крыгі. А дзявяты груз быў затрыманы позна ўвечары ў нядзелю.

Усяго за апошнія дні ў рукі супрацоўнікаў Літоўскай памежнай службы ў раёне Друскінінкая трапілі такім чынам 9 самаробных плытоў, на якіх у Літву плылі 754 упакоўкі цыгарэт Fest, NZ Gold і «Мінск». Такая колькасць цыгарэт з улікам усіх падаткаў каштуе больш за 50 тысяч еўра.

Мяжа Беларусі з Літвой 17 кіламетраў праходзіць па Нёмане. Кантрабандны груз звычайна спускаюць у раку з берага ў Беларусі з разлікам, што рачная плынь прынясе яго на літоўскі бок. А там ужо плыты з цыгарэтамі падбіраюць іншыя людзі і вязуць іх углыб краіны. Адсочванне месцазнаходжання плытоў вядзецца кантрабандыстамі праз прымацаваныя да іх прылады GPS.

Літоўскія мытнікі затрымалі груз кантрабандных цыгарэт на 2,7 млн еўра

Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на 1 млн еўра везлі ў Літву ў фуры з торфам

Каментары

Цяпер чытаюць

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуецца на некаторых беларусаў

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуецца на некаторых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна трэці дзень запар атакуе Маскву дронамі3

У В'етнаме перакуліўся катар з турыстамі, больш за 30 чалавек загінулі

Ва Украіне хочуць пісаць «Берасце», а не «Брэст»61

У акупаваным Данецку ваду ўключаюць па вечарах раз на тры дні13

Беларус Канстанцін Каліноўскі, які ваяваў ва Украіне, атрымаў цяжкія траўмы на будоўлі ў Польшчы. Яму збіраюць грошы11

Упершыню за доўгі час навукоўцы сфатаграфавалі дзіцянят снежнага барса ФОТЫ

ЗША паставяць зброю найперш тым саюзнікам, якія аддадуць свае запасы Украіне3

У Нью-Ёрку мужчыну зацягнула ў апарат МРТ з-за металічнага ланцужка на шыі. Ён загінуў1

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуецца на некаторых беларусаў

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуецца на некаторых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць