Навальны: Прыгожын прыязджаў вербаваць зняволеных у яго калонію
Навальны распавёў пра візіт Прыгожына і вярбоўцы зняволеных у яго калоніі. «Уяўляеце, аказваецца, і да мяне ў калонію прыязджаў кухар Пуціна Прыгожын для таго, каб вербаваць зэкаў у свае баявыя атрады ад'ютанта Папандопулы», — напісана ў інстаграме Навальнага.
Як распавядае Навальны са слоў відавочцы, Прыгожын прыляцеў на верталёце, зняволеных сабралі на стадыёне разам з начальствам. «Сказаў: «Я сам адматаў 10 гадоў, заву вас стаць маімі штурмавікамі. Праз паўгода кожнаму выпішу памілаванне, у вас пяць хвілін на роздум», — цытуе Прыгожына сведка.
Пасля гэтага, з ягоных слоў, чалавек 80—90 пайшлі ў будынак адміністрацыі афармляцца, а затым была другая хваля вярбоўкі.
«І вось цяпер 100% гэтай публікі, законапаслухмянасць якой мы так адчайна хочам павысіць, дакладна ведае: ніякага закона няма, ніякіх судоў няма, няма ніякіх правілаў. <…> Па шчаўчку пальцамі, літаральна на працягу сутак, забойцаў і рабаўнікоў з вялізнымі тэрмінамі вызваляе ніякі не суд і нават не Пуцін, а лысы чалавечак, які прыязджае на зоны з гісторыяй пра тое, як ён «таптаў 10 гадоў», — напісаў Навальны.
Навальны адбывае тэрмін у калоніі строгага рэжыму ВК-6 ва Уладзімірскай вобласці.
-
У Беразіне прачнуліся пчолы. Дзяўчынка, якая іх пабачыла, скарыла тыкток
-
«Беларусы і ў Дубаі беларусы». Як суайчыннікі арганізавалі дапамогу тым, хто не можа вярнуцца дамоў праз закрытае неба
-
«Пад канец адпачынку даведаліся, што тут няма сховішчаў». Беларусы, што знаходзяцца ў ААЭ, расказалі, як ім там цяпер
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары