Свет55

Татарстанам будзе кіраваць раіс

Дзяржсавет Татарстана прыняў папраўкі да рэспубліканскай Канстытуцыі, згодна з якімі пасада кіраўніка рэгіёна будзе называцца не «прэзідэнт», а «раіс» (кіраўнік). Гэтага патрабуе федэральнае заканадаўства, але рэгіён да гэтага часу ўхіляўся ад перайменавання пасады, а ўчора профільны камітэт Дзяржсавета адмовіўся падтрымліваць такі законапраект, піша «Бі-бі-сі». 

Прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў

З ініцыятывай унесці папраўкі ў раздзел 2 і артыкул 89 рэспубліканскай Канстытуцыі выступіў на пасяджэнні Дзяржсавета Татарстана старшыня камітэта па дзяржаўным будаўніцтве і мясцовым самакіраванні Альберт Хабібулін.

Згодна з папраўкамі, вышэйшую службовую асобу Татарстана прапануецца называць «кіраўнік — Раіс Рэспублікі Татарстан». У арабскай мове слова «раіс» паходзіць ад слова «галава» і азначае правадыра, лідара, кіраўніка. Хабібулін удакладніў, што прапанаванае найменне будуць дзейнічаць толькі для зноў абранага кіраўніка рэспублікі. Гэта значыць, што назва пасады дзейнага прэзідэнта Рустама Мініханава захаваецца да 2025 года, калі скончыцца тэрмін ягоных паўнамоцтваў.

Мініханаў у пятніцу прысутнічаў на пасяджэнні Дзяржсавета. Ён рэкамендаваў дэпутатам падтрымаць гэтую ініцыятыву. «Лічу, што, можа быць, не ідэальна, але тая канструкцыя, якую сёння агучылі, дазваляе нам рухацца наперад. Зразумела, што не заўсёды бывае так, як хочаш, але мы знаходзім нейкія шляхі», — сказаў ён.

Яшчэ ўчора сітуацыя была іншай, і ўлады Татарстана відавочна супраціўляліся перайменаванню пасады прэзідэнта Рэспублікі. Камітэт Дзяржсавета Татарстана па дзяржбудаўніцтве рэкамендаваў адклікаць папраўкі ў Канстытуцыю рэгіёна, згодна з якімі прэзідэнт рэспублікі павінен быў называцца кіраўніком. Адпаведны законапраект быў унесены ў рэспубліканскі парламент раней на гэтым тыдні.

У федэральным заканадаўстве гэтая норма была канчаткова замацаваная ў канцы мінулага года, калі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб прынцыпах арганізацыі публічнай улады ў суб'ектах Федэрацыі.

У адпаведнасці з дакументам вышэйшая службовая асоба суб'екта называецца кіраўніком і не можа называцца прэзідэнтам.

Супрацьстаянне татарскіх элітаў з Крамлём за свой асаблівы статус доўжыцца не адзін год.

Каментары5

  • Мойша
    23.12.2022
    Татарстан боле прагне незалежнасці чым Беларусь
  • ром
    23.12.2022
    Мойша, ага)) прапаную замест прэзидент - увести назву- лукашэнка))
  • шура
    23.12.2022
    Татары такие же хитрые, как и евреи. Да, им выкрутили руки с "президентом", тогда они придумали "раиса", но не "руководителя". А до года вступления в силу этого изменения многим еще дожить нужно. Помните про падишаха и ишака, которого обещали научить говорить?

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу6

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе4

«Праспект Нежалезнасці» Мікіты Найдзёнава: жар, нахабства і шмат любімага Мінска3

Новы сплаў металу змяняе форму крыла самалёта ў палёце2

Чаму ў школах не адмяняюць урокі ў моцныя маразы7

Траціна прададзеных у Мінску кватэр — даражэйшыя за 100 тысяч даляраў

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча30

Мужчына гуляў па Гомелі ў шортах у мінус 18!2

Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу6

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць