Спорт22

Беларусь у наступным годзе прыме «Алімпіяду» краін СНД

У Выканкаме СНД у Мінску адбылося пасяджэнне Рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні II Гульняў краін СНД. Яны маюць прайсці з 4 па 14 жніўня 2023 года ў 11 гарадах Беларусі, піша Tribuna.com.

Беларуская дэлегацыя на І гульнях краін СНД у расійскай Казані ў 2021 годзе

Намеснік старшыні выканкама СНД Бекетжан Жумаханаў пракаментаваў парадак правядзення спаборніцтваў.

«Правядзенне гульняў запланавана з 4 па 14 жніўня ў 11 гарадах Беларусі па 20 відах спорту. Хачу адзначыць, што сёлета органы Садружнасці на ўсіх узроўнях надалі асобную ўвагу пытанням падрыхтоўкі II гульняў краін СНД», — сказаў Жумаханаў.

Таксама чыноўнік дадаў, што разглядаюцца магчымасці запрашэння краін, якія не ёсць сябрамі СНД: «Цяпер прапрацоўваюцца пытанні па ўдзеле ў асобных відах спорту дэлегацый з Манголіі, Кітая, Кубы, Ірана, Амана і Саудаўскай Аравіі».

Калі гэтыя гульні сапраўды адбудуцца, то яны будуць відавочна скарыстаныя Лукашэнкам для таго, каб зрабіць добрую міну пры кепскай гульні: паказаць, што ніякай ізаляцыі ў Беларусі няма і яна можа не толькі выступаць у міжнародных спаборніцтвах, але і прымаць іх. Між тым права прымаць удзел у сапраўднай Алімпіядзе Беларусь разам з Расіяй пазбаўленая, і перспектывы аднаўлення гэтага ўдзелу пры захаванні цяперашняга рэжыму і дачынення да вайны супраць Украіны — цьмяныя.

Каментары2

  • Большой вопрос
    28.12.2022
    Может и примет, только будет ли существовать СНГ, в следующем году, то БОЛЬШОЙ вопрос. А если и будет, то не факт, что, кто-то, из СНГ, приедет в Минск.
  • Вольга
    30.12.2022
    Алімпібляду.

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць