Грамадства11

«Выпіў вялікую каву, якую даўным-даўно хацеў». Сяброўка палітвязня Аляксея Кудзіна расказала, як яго сустракалі

Раніцай 28 снежня на волю выйшаў палітвязень, баксёр Аляксей Кудзін. Мужчыну затрымалі ў Расіі ў 2021 годзе, пасля чаго прывезлі ў Беларусь і асудзілі на 2,5 года калоніі за супраціў міліцыі падчас пратэстаў. Цяпер Аляксей едзе дадому і ўжо паспеў выпіць кавы, пра якую доўга марыў. Пра гэта «Люстэрку» расказала сяброўка сям'і.

— Мы шчаслівыя ад таго, што яго сустрэлі і забралі! Гэта было самым галоўным, таму што заставаўся нейкі страх, што нешта можа здарыцца. Заўсёды ж ёсць асцярогі, — дзеліцца суразмоўніца. — Аляксей адчувае сябе добра, сеў за руль. Яны даехалі да найбліжэйшай запраўкі, з’елі некалькі смачных гарачых хот-догаў. А ён выпіў вялікую каву, якую даўным-даўно хацеў (смяецца). І ўсё, едзе ў цяпле дадому разам з сям’ёй.

Сустракаць Аляксея прыехалі і дзве малодшыя дачкі, якія адразу пабеглі абдымаць тату.

— Яго выпусцілі раней, чым прыехалі родныя, і ён пару гадзін яшчэ чакаў. Дзяўчынкі падбеглі, абнялі. Яшчэ спыталі ў мамы: «А тата цяпер будзе жыць з намі?», — кажа сяброўка. — Апошнія некалькі дзён для Аляксея былі цяжкія, таму мы вельмі чакаем яго дома, каб нарэшце сагрэць, накарміць.

Нагадаем, Аляксея Кудзіна абвінавачвалі ў тым, што падчас акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года ён нанёс удары вайскоўцу ўнутраных войскаў, а таксама супрацоўніку УУС Мінаблвыканкама, у якіх пасля былі зафіксаваныя траўмы.

Два тыдні баец правёў у Маладзечанскім РАУС і СІЗА Жодзіна, потым былі хатні арышт і падпіска аб нявыездзе, якую Аляксей Кудзін парушыў напярэдадні суда, у лістападзе 2020 года, і з’ехаў у Расію. На запыт беларускіх уладаў яго затрымалі ў Маскве. 21 ліпеня 2021 года мужчыну перадалі Мінску.

11 жніўня 2021 года суд прызнаў Аляксея Кудзіна вінаватым паводле ч. 2 арт. 363 КК Беларусі (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў альбо іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго ўжывання) і прызначыў яму два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму.

Каментары1

  • гобблін
    28.12.2022
    Мои поздравления семье! Дождались.

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць