Грамадства33

З Опернага тэатра звольнілі дырыжора Алега Лесуна

Дырыжор Алег Лясун больш не працуе ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, паведамляе выданне Reform.by на падставе сведчанняў сваіх крыніц з музычных колаў. Звальненне аднаго з вядучых дырыжораў тэатра, як сцвярджаецца, адбылося ў канцы снежня 2022 года.

Фота: philharmonic.by

Алег Лясун працаваў дырыжорам Вялікага тэатра Беларусі з 1999-га па 2011 год і з 2013 года па цяперашні час. У тэатры ён выступаў у якасці дырыжора-пастаноўшчыка многіх знакавых для яго балетаў, многія спектаклі ён ставіў у якасці музычнага кіраўніка ў тэатрах Расіі і Францыі. 

З 2010 года Алег Лясун з'яўляецца музычным асістэнтам фестывалю Tirolerfestspille Erl (Аўстрыя). У рэпертуары дырыжора — 23 оперы, у тым ліку «Лятучы галандзец» Рыхарда Вагнера, «Набука» Джузэпэ Вердзі, «Дон Жуан» Вольфганга Амадэя Моцарта, і 13 балетаў, у тым ліку «Страсці» («Рагнеда») Андрэя Мдзівані ў пастаноўцы Валянціна Елізар'ева.

Reform.by не выключае, што звальненне Алега Лесуна — далёка не адзінае ў Вялікім тэатры оперы і балета за апошні месяц 2022 года. У культурных установах да пачатку года адбыліся «чысткі» ўсіх «нядобранадзейных» супрацоўнікаў, якія выказалі сваю пазіцыю ў 2020-м.

З 2020 года гэта ўжо чацвёртае звальненне дырыжора з Опернага тэатра. Раней калектыў былі вымушаныя пакінуць Вячаслаў Чарнуха-Воліч, Андрэй Галанаў і Іван Касцяхін. Усе звальненні былі звязаныя з іх грамадзянскай пазіцыяй.

Каментары3

  • ваглас
    03.01.2023
    А почему он там работал, когда творилось такое? Почему мы теперь должны жалеть труса и слабака. За его фигу в кармане? 
  • Mar
    03.01.2023
    Весело выборы прошли. Третий год увольняют всех, кто против Луки проголосовал. Его вообще-то только на 4 года выбирали. Никто же не знал, что он на 30 лет задержится и начнет в тюрьмы бросать тех, кто будет против него голосовать. Какой же хоррор этот буйный устроил в стране.
  • Полковник
    03.01.2023
    а как же! там остаются теперь только красно-зеленые: Москвина, Громов, "художница" Булгакова! Стонут, что мало платят им, но их поганой метлой не выгонишь! Не нужны-с нигде-с больше-с!

Цяпер чытаюць

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі15

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»9

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць