Меркаванні2525

«Санкцыі не вызваляць вязняў. Але яны аслабяць рэжым». Муж палітзняволенай катэгарычна супраць торгу з Лукашэнкам

Андрэй Шарэнда, муж палітзняволенай Паліны Шарэнда, адрэагаваў на заклікі некаторых палітыкаў, журналістаў і сваякоў палітвязняў ісці на згоду з Лукашэнкам і дабівацца зняцця з яго заходнімі краінамі накладзеных санкцый у абмен на вызваленне палітвязняў. Ён лічыць, што гэтага рабіць якраз не варта і падрабязна тлумачыць сваю пазіцыю. 

Паліна Шарэнда падчас суда над ёй

Андрэй Шарэнда пералічвае аргументы прыхільнікаў угоды з Лукашэнкам: «санкцыі не працуюць і не вызваляюць палітвязняў, а толькі падштурхоўваюць Беларусь у абдымкі Расіі; людзі сядзяць ужо трэці год, іх родныя ў адчаі, і палітвязняў становіцца толькі больш».

Ён падкрэслівае, што для яго самога тэма вызвалення палітвязняў таксама зусім не чужая, бо і ягоная жонка Паліна ў закладніках ужо трэці год. Але

«яна трымаецца, яна нават там за кратамі працягвае барацьбу і цалкам не прызнае гэты дыктатарскі рэжым за легітымны. Паліна заўсёды заклікала да ўзмацнення санкцый і за тое, каб рэжым Лукашэнкі быў поўным ізгоем у свеце».

Той жа пазіцыі прытрымліваюцца і многія іншыя палітвязні, у тым ліку Мікола Статкевіч. Таму, робіць выснову Шарэнда:

«Для нас перамовы з тэрарыстам і гандаль палітвязнямі непрымальны! Гэта крок у мінулае, гэта граблі, на якія ўжо неаднаразова наступалі. Гэта здрада ўсім ахвярам рэжыму і ўсім тым, хто працягвае барацьбу!»

Пры гэтым ён не адмаўляе, што самі па сабе санкцыі, вядома, не вызваляць палітвязняў. Але іх мэта іншая — «аслабіць рэжым дыктатара, аслабіць яго ў эканамічным і палітычным плане, зрабіць яго ізгоем і банкрутам».

У кожным разе сапраўднае вызваленне будзе толькі пасля краху рэжыму, і для гэтага трэба ўсім працаваць і несці ахвяры. Але, падкрэслівае Шарэнда,

«для гэтага зараз трэба не толькі нашая самаадданасць, ахвярнасць і штодзённая праца, але і акно магчымасцяў. Але, распачаўшы вайну, два старыя дыктатары значна наблізілі свой скон. Зараз акно магчымасцяў можа адчыніцца ў любы момант». 

Шарэнда згадвае і гістарычны досвед — як рэжым гандляваў палітвязнямі дзесяць гадоў таму. І падкрэслівае, што хоць тады палітвязняў, якіх было некалькі дзясяткаў, удалося вызваліць, але і «дыктатару не толькі атрымалася пераадолець цяжкі эканамічны крызіс, але і здабыць сабе частковую легітымнасць ды ўзмацніць свой таталітарны апарат» — узброіцца да зубоў, скарыстаўшы ў тым ліку і заходнія тэхналогіі. Да таго ж няма ніякіх падстаў верыць Лукашэнку, які «паталагічны хлус і махляр. У любых перамовах ён падмане і выцягне для сябе максімальную выгаду і не выканае ніводнай з умоў».

Замест таго, каб спадзявацца на залагоджанне Лукашэнкі, Шарэнда раіць звяртаць увагу на тое, што можа найхутчэй зрынуць ягоны рэжым:

«Адзін з ключоў нашай перамогі зараз ва Украіне. Падтрымліваем яе і нашых ваяроў-беларусаў, што змагаюцца там».

Усіх жа міжнародных палітыкаў Андрэй Шарэнда заклікае не змяншаць, а паслядоўна працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі.

«Дыктатар павінен быць поўным ізгоем у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і спартовай сферы. Толькі так вы дапаможаце нам, беларусам, перамагчы і здабыць свабоду».

Каментары25

  • Ох
    06.01.2023
    Ну значыць так яму трэба яго жоначка...
  • М
    06.01.2023
    наіўна лічыць, што ўсе такія ідэйныя як спадарыня Паліна ці спадар Мікола
  • барадзед
    06.01.2023
    св. н.,а зянон пытаў?

Цяпер чытаюць

Золкін пра Бабарыку і Калеснікаву: Гэта белагвардзейская апазіцыя, як і Яшын, і Кара-Мурза10

Золкін пра Бабарыку і Калеснікаву: Гэта белагвардзейская апазіцыя, як і Яшын, і Кара-Мурза

Усе навіны →
Усе навіны

«Такі страшэнны гук быў, я ажно падскочыла». Што зараз адбываецца ў Гомелі, дзе быў разбураны пад'езд2

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна31

Войска Расіі ўдарыла па партовай інфраструктуры Адэскай вобласці: 7 загінулых, 15 параненых

«Гэта не пачатак вайны — гэта абвяшчэнне пра помсту». ЗША нанеслі ўдары па цэлях «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі2

Ці можна насіць адны і тыя ж шкарпэткі некалькі дзён? Мікрабіёлагі даюць адназначны адказ11

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА9

У Кіеве дэмантуюць помнік Міхаілу Булгакаву ў цэнтры горада118

Рубіа: Нас не хвалюе рытарычная падтрымка Расіяй Венесуэлы3

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золкін пра Бабарыку і Калеснікаву: Гэта белагвардзейская апазіцыя, як і Яшын, і Кара-Мурза10

Золкін пра Бабарыку і Калеснікаву: Гэта белагвардзейская апазіцыя, як і Яшын, і Кара-Мурза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць