Меркаванні66

Сяргей Будкін: Ці можна выжыць шляхам стрэлу сабе ў галаву?

«Расія не адпускае беларусаў. Нават падчас вайны. І нават сумленных беларусаў. Там — кантакты, сябры, медыя, аўдыторыя. Там — рынак», — наракае кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Складана было прыняць, але можна было знайсці тлумачэнне канцэртам «Сашы і Сірожы» ў Маскве і Піцеры вясною і летам 2022-га ці выставе «Бетонны батут» беларускіх незалежных мастакоў у Піцеры. Бо — пляцоўкі незалежныя, усе вакол (нібы) супраць вайны, а мастацтва не мае межаў…

Гастроль беларуса ЛСП па Расіі патлумачыць ужо было немагчыма. Гралі музыкі па гарадах Расіі, нібы чагосьці скраўшы. І проста падчас туру, не адмяняючы канцэртаў, прыбралі з сайта згадкі пра іх, каб замесці сляды. 

Выглядае на тое, што 2023 год будзе багаты на непрыемныя здзіўленні і расчараванні. 

Скажыце, што гэта проста сніцца мне.

…І што Валеры Дайнека з «Беларускімі песнярамі» не выступае на навагоднім агеньчыку на РТР разам з тымі, хто распальвае і падтрымлівае вайну ва Украіне.

…Што Анатоль Кот на сцэне маскоўскага тэатра не замяніў рускага артыста, які выказаўся супраць вайны.

…І што ў 2023 годзе на расійскіх тэлеканалах не выйдзе адразу дзевяць серыялаў з удзелам Паўла Харланчука…

Кожны хоча выжыць у гэтых няпростых умовах. Але ў мяне пытанне, ці можна выжыць шляхам стрэлу сабе ў галаву?» — напісаў Сяргей Будкін.

Чытайце таксама:

Звольненага за антываенныя выказванні Дзмітрыя Назарава ў маскоўскім тэатры заменіць беларус

«Беларускія песняры» спявалі на «Блакітным агеньчыку» з віншаваннямі Кісялёва ды Салаўёва і жартамі Петрасяна пра Украіну

Гурт ЛСП ездзіць з канцэртамі па Расіі

Сяргей Будкін: Цяпер у культуры час ціхіх спраў, і яго трэба правесці з карысцю

Каментары6

  • No
    18.01.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Ў
    19.01.2023
    у новай беларусі фанаты рускага міру ды кампрамісаў з ім выступаць не будуць
  • Ян
    19.01.2023
    Вось дзіва, ніколі не падабаліся папсовы дэбілы.
    А тут вось як апынілася: з беларускіх рок музыкантаў ніхто асабліва і не ганьбіўся наадварот, зараз усе у міграцыя, а усякія лсп ды агурбашы шукаюць кампрамісаў

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б10

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?62

Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі57

Аляксандр Івулін жэніцца12

Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход8

Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах2

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі11

Як пакаленне Z ратуе гандлёвыя цэнтры8

Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць10

У Instagram больш не будзе скразнога шыфравання паведамленняў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б10

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць