Грамадства33

$1,6 мільёна толькі на Пінск. Мясцовыя бюджэты на абарону і мабілізацыйную падрыхтоўку выраслі ў пяці з шасці абласцей

Абаронныя бюджэты асобных гарадоў павялічыліся ў дзясяткі разоў, звяртае ўвагу motolko.help.

У студзені традыцыйна адбываецца публікацыя рашэнняў мясцовых Саветаў дэпутатаў «Аб зацвярджэнні бюджэтаў на 2023 год». Пакуль яшчэ апублікаваная толькі малая частка гэтых дакументаў, аднак ужо прасочваецца цікавая заканамернасць.

Можна адзначыць наступныя змены выдаткаў у мясцовых бюджэтах па артыкулах «Нацыянальная абарона» і «Забеспячэнне мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі» ў параўнанні з 2022 годам (курс Нацбанка на 25.01.2023)».

Бюджэт Брэсцкай вобласці: 2022 год — 1 392 400 рублёў ($530 397); 2023 год — 1 636 407 рублёў ($623 345). Рост на 17,5%.

Бюджэт Гомельскай вобласці: 2022 год — 2 301 853 рублі ($876 829); 2023 год — 2 837 769 рублёў ($1 080 972). Рост на 23%.

Бюджэт Віцебскай вобласці: 2022 год — 1 752 556 рублёў ($667 589); 2023 год — 1 832 051 рубель ($697 871). Рост на 5%.

Бюджэт Магілёўскай вобласці: 2022 год — 1 560 467 рублёў ($594 418); 2023 год — 9 368 869 рублёў ($3 568 821). Рост на 500% (у 6 разоў).

Гэта рэкордная сума сярод усіх разгледжаных бюджэтаў.

Бюджэт Мінскай вобласці: 2022 год — 1 110 852 рублі ($423 149); 2023 год — 1 580 101 рубель ($601 897). Рост на 42%.

Пры гэтым абвальнае скарачэнне (на 42%) выдаткаў на мабілізацыю і мабілізацыйную падрыхтоўку адбылося ў бюджэце Гродзенскай вобласці: 2022 год — 1 212 407 рублёў ($461 834); 2023 год — 651 693 рублі ($248 245).

А вось як выглядае сітуацыя па асобных гарадах і раёнах.

Бюджэт горада Мінска: 2022 год — 1 587 427 рублёў ($604 688); 2023 год — 1 959 359 рублёў ($746 365). Рост на 23%.

Бюджэт Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобл.: 2022 год — 2 124,42 рубля ($809); 2023 год — 201 000 рублёў ($76 565). Рост на 9361% (у 95 разоў).

Бюджэт Чавускага раёна Магілёўскай вобл.: 2022 год — 1 350,77 рубля ($514); 2023 год — 210 530 рублёў ($80 195). Рост на 15486% (у 156 разоў).

Бюджэт Слуцкага раёна Мінскай вобл.: 2022 год — 62 196 рублёў ($23 691); 2023 год — 126 100 рублёў ($48 034). Рост на 103% (у 2 разы).

Бюджэт горада Пінска Брэсцкай вобл.: 2022 год — 156 000 рублёў ($59 424); 2023 год — 4 367 700 рублёў ($1 663 758). Рост на 2700% (у 28 разоў).

Характэрна, што запланаваныя выдаткі Пінска на нацыянальную абарону большыя ў 2 разы, чым у Мінску (сталіцы і самым вялікім горадзе Беларусі).

Куды ідуць гэтыя грошы?

Артыкул выдаткаў мясцовага бюджэту «Забеспячэнне мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі» выкарыстоўваецца, напрыклад, для:

— фінансавання расходаў, звязаных з матэрыяльна-тэхнічным і фінансавым забеспячэннем вайсковаабавязаных, прызваных на вайсковыя зборы тэрытарыяльных войскаў (пры іх правядзенні кіраўнікамі мясцовых органаў улады);

— забеспячэння функцыянавання вайсковых камісарыятаў і інш.

Што гэта можа значыць? Пакуль не варта рабіць якіх-небудзь заўчасных высноў, бо яшчэ няма поўнай інфармацыі (не апублікаваныя бюджэты большасці гарадоў і раёнаў). 

«Малаверагодна, што павелічэнне выдаткаў звязана з планамі правядзення мабілізацыі ў Беларусі, бо ў некаторых рэгіёнах выдаткі мясцовых бюджэтаў на мабілізацыйную падрыхтоўку і мабілізацыю, наадварот, скарачаюцца ці ж застаюцца без істотных змен.

Само павелічэнне выдаткаў можа сведчыць, напрыклад, аб планах па павелічэнні колькасці вучэнняў і трэніровак з войскамі тэрытарыяльнай абароны, развіцці мясцовай вайсковай інфраструктуры, закупцы рыштунку і абсталявання і г. д.», — адзначаюць аўтары артыкула на motolko.help.

Характэрна, што павелічэнне выдаткаў раённых бюджэтаў на мабілізацыйную падрыхтоўку і мабілізацыю адбываецца як у рэгіёнах, дзе дыслакуюцца вайсковыя часці УС Беларусі (напрыклад, у Асіповіцкім раёне дыслакуюцца тры ракетна-артылерыйскія брыгады, склад боепрыпасаў і база захоўвання тэхнікі сувязі; у Слуцкім — чыгуначная брыгада), так і ў рэгіёнах, дзе няма частак УВС Беларусі (напрыклад, горад Пінск, дзе дыслакуецца толькі Пінскі памежны атрад).

Не варта забываць пра інфляцыю, якая магла паўплываць на павелічэнне артыкула выдаткаў на мабілізацыйную падрыхтоўку і мабілізацыю ў мясцовых бюджэтах. Таксама варта памятаць і аб істотным павелічэнні абароннага бюджэту на 2023 год.

Каментары3

  • Мойша
    25.01.2023
    Добра нехта нпгрэе рукі)))
  • 97%
    25.01.2023
    Ой, а супраць каго гэта мабілізацыя магілеўшчыны?) хахахаха
  • Што там плануецца ў Чавусах на $85000???
    25.01.2023
    97%, таксама звярнуў увагу на гэта. Яны там што, будуць кожны дзень ладзіць нейкія ваенныя вучэнні ў Магілёўскай вобласці, асабліва ў Чавусах? Ці бюджэт пойдзе на будоўлю дамоў для мясцовых камісараў?) >> “Бюджэт Чавускага раёна Магілёўскай вобл.: 2022 год — 1 350,77 рубля ($514); 2023 год — 210 530 рублёў ($80 195). Рост на 15486% (у 156 разоў).”

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт1

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка не прэтэндуе на больш чым дзясятак «Арэшнікаў»6

У Літве арыштавалі групу, якая дапамагала ваенпраму Расіі і Беларусі за еўрапейскія грошы. У ёй былі і беларусы2

У Гомелі асудзілі заснавальніка арт-вёскі і яшчэ траіх зняволеных па справе Гаюна

Арыштаваны гусляр «Старога Ольсы» Алесь Чумакоў4

Ціханоўская аддала 15 тысяч еўра ад Лукашэнкі на падтрымку палітвязняў9

Міністр абароны Літвы: Грошы ад транзіту беларускага калію праз Літву можна пералічваць Украіне15

Самаробныя бомбы і трэніроўкі на стрэльбішчы. Аўстралійская паліцыя раскрыла падрабязнасці нападу на Бондзі-Біч

Мяняюцца банкаўскія камісіі ў Беларусі

Ва ўкраінскім Славуцічы пахавалі беларуску, што была параненая на вайне з Расіяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт1

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць