Грамадства11

Мінюст правёў яшчэ адну атэстацыю адвакатаў, з 11-ці прайшлі толькі двое

Кваліфікацыйная камісія Мінюста працягвае пазбаўляць «нязручных» адвакатаў ліцэнзій. Чарговая атэстацыя прайшла сёння, і па яе выніках з 11 юрыстаў толькі двое не сутыкнуліся з праблемамі.

Фота ілюстрацыйнае

Ліцэнзій пазбавілі адвакатаў Таццяну Лішанкову і Дзмітрыя Пігуля. Рашэнне прынята «ў сувязі з прымяненнем да іх Мінскай гарадской калегіяй адвакатаў дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе выключэння з калегіі за здзяйсненне правіны, не сумяшчальнай са званнем адваката».

Таццяна Лішанкова працавала абаронкай каардынатаркі «Лятучага ўніверсітэта» Таццяны Вадалажскай, якую ў чэрвені прысудзілі да 2,5 гадоў хіміі паводле абвінавачвання ў грубым парушэнні парадку (Частка 1 артыкула 342 КК).

Дзмітрый Пігуль абараняў у судзе аднаго з фігурантаў справы «Буслы ляцяць». Працэс па справе ішоў у закрытым рэжыме, і нават блізкія абвінавачаных не ведалі, якія эпізоды і артыкулы Крымінальнага кодэкса ставіліся ім у віну.

Таксама камісія пастанавіла, што па выніках атэстацыі адвакаты Аксана Белая, Наталля Волкава, Вольга Дзямідчык і Сяргей Дзем'янчук не могуць выконваць свае прафесійныя абавязкі «з-за недастатковай кваліфікацыі».

У дачыненні да адвакатаў Дзяніса Коўтуна, Анастасіі Малахавай, Ларысы Суслікавай прынятая пастанова аб няпоўнай адпаведнасці патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў пры ўмове выканання рэкамендацый кваліфікацыйнай камісіі, у тым ліку аб праходжанні «павышэння кваліфікацыі».

Не мелі падчас атэстацыі ніякіх праблем толькі Кацярына Малюкова і Іван Марчанкоў.

Каментары1

  • Smalensk
    25.01.2023
    яны скора давядуць сітуацыю да таго, што нікому не будзе іх абараняць калі раптам што...

Цяпер чытаюць

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі8

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму22

Даўгабуд Шакуціна каля Драздоў будзе дабудоўваць Мінгарвыканкам2

Лукашэнка загаварыў на УНС пра Калеснікаву і Бабарыку19

Прапагандысты дэманструюць, як людзі з энтузіязмам прыходзяць слухаць Лукашэнку ФОТЫ10

Лукашэнка: Імкненне да імпарту — вынік прамывання мазгоў7

Лукашэнка: Не валяюся я ў прэзідэнцкай бальніцы, супакойцеся вы! А ў пандэмію ў рэанімацыі ніводнага худога чалавека не было6

Прыёрбанк адмовіўся зрабіць картку шалёна папулярнай блогерцы праз тое, што яна ў спісе экстрэмістаў6

«Ніколі не быў супраць свабоднага выбару чалавека». Лукашэнка змякчыў пазіцыю адносна маршрутак1

Стала вядома, як быў арганізаваны прыём вызваленых палітвязняў адразу ў трох краінах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі8

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць