Свет33

Адзін на мільёны. Рыбак злавіў рэдкага сіняга амара

У Брытаніі рыбак дастаў з вады сіняга амара. Гэты від настолькі рэдкі, што шанец злавіць яго — прыкладна адзін да двух мільёнаў, піша Бі-бі-сі.

Фота: Stuart Brown

Аўтарам улову стаў 28-гадовы Сцюарт Браўн з графства Даўн. Мужчына не адразу паверыў, што яму ўсміхнулася такая ўдача.

Хоць за продаж такога амара можна атрымаць значную суму, брытанец выпусціў яго ў ваду ля ўзбярэжжа Белфаста.

«Ён зноў у заліве. Спадзяюся, што калі яго хтосьці зловіць, то таксама выпусціць», — напісаў у сацсетках Браўн, апублікаваўшы фота рэдкага ўлову.

Браўн кажа, што бачыць такога амара ўпершыню.

«Іншыя рыбакі, з якімі я размаўляў, якія нашмат старэйшыя за мяне, таксама ніколі такога не бачылі, — дадаў ён. — Гэта для ўсіх стала нечаканасцю. Ніколі не ведаеш, што цябе чакае».

Большасць амараў (яны ж лобстары) — цёмна-карычневага колеру, але могуць мець іншыя незвычайныя адценні, у прыватнасці, аранжавы, чырвоны і жоўты.

Звонку сіні лобстар нічым не адрозніваецца ад звычайнага. Па будове ён падобны да рачнога рака, але пераўзыходзіць яго па памерах.

Навукоўцы кажуць, што незвычайны колер звязаны з генетыкай. З-за таго, што бялок, які адказвае за афарбоўку экзашкілета, выпрацоўваецца ў лішку, натуральны колер лобстараў набывае сіняватае адценне.

Сіняя афарбоўка для гэтых членістаногіх вельмі рэдкая і сустракаецца прыкладна ў адной асобіны на два мільёны.

Таму рыбакі моцна радуюцца, калі такі сустракаецца падчас лоўлі рыбы, таму што прадаць яго можна вельмі дорага.

Каментары3

  • зла тая рыбка
    11.02.2023
    "вельмі рэдкая і сустракаецца прыкладна ў адной асобіны на два мільёны"
    зараз пэўна ж будзе сустракацца часцей.  ̷т̷ы̷с̷я̷ч̷а̷ ̷ч̷а̷р̷ц̷е̷й̷ ̷і̷ ̷я̷к̷а̷р̷ ̷н̷е̷к̷а̷м̷у̷ ̷ў̷ ̷ж̷.̷.̷.̷
    нажаруцца марскія твары пластыку і не толькі, што скідвае чалавецтва ў водны басейн, дык рыбакі пабачаць шчэ й не такі "цуд"
  • ЯНКА
    12.02.2023
    зла тая рыбка, Хамса, у беларускай мове няма слова «шчы».
  • рыба-гадюка
    12.02.2023
    адвянь, старык. ідзі
    другу рыбу паіШЧЫ

Цяпер чытаюць

У Смаргонскім раёне аўто трапіла ў аварыю і разбурыла помнік, які адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці

У Смаргонскім раёне аўто трапіла ў аварыю і разбурыла помнік, які адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Cіла поціску рукі ў 50 гадоў можа прадказаць ваша здароўе ў 70: вынікі даследавання3

Стала стражэйшай адказнасць за выкарыстанне беспілотнікаў2

У Беларусь з-за мяжы пераводзіцца у 1,5 раза больш грошай, чым наадварот4

Мінскае метро карэктуе праект чацвёртай лініі — не будзе строгай прывязкі да Другога транспартнага кольца2

У іспанскім горадзе на месяц забаранілі браць сабе з прытулкаў чорных катоў1

У Арэнбургу зноў загарэўся атакаваны дронамі завод «Газпрама»3

Аштрафавалі за тое, што накапаў пяску19

Сілавікі выкупілі на дзень аквапарк «Лебядзіны» для ідэалагічнага мерапрыемства6

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ52

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Смаргонскім раёне аўто трапіла ў аварыю і разбурыла помнік, які адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці

У Смаргонскім раёне аўто трапіла ў аварыю і разбурыла помнік, які адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць