Вайна11

Расія, верагодна, ужыла новую зброю супраць Украіны. Гэта можа змяніць баланс сіл у Чорным моры

Галоўнакамандуючы УСУ Залужны паведаміў аб выкарыстанні Расіяй марскіх надводных дронаў. Пра гэта ён заявіў падчас размовы з кіраўніком Камітэта начальнікаў штабоў ЗША Маркам Мілі.

«Падзяліўся трывогай у сувязі з выкарыстаннем Расіяй марскіх надводных дронаў, што стварае пагрозу грамадзянскаму суднаходству ў Чорным моры», — заявіў Залужны.

Кадры працы, магчыма, такога дрона публікаваліся ўчора ўвечары. Тэлеграм-каналы сцвярджалі, што ён падарваў мост у Затоцы ў Адэскай вобласці. Афіцыйна ўлады гэтага не пацвярджалі.

Залужны не ўдакладніў, дзе менавіта быў выкарыстаны надводны дрон. Але іншых паведамленняў, акрамя атакі на мост у Затоцы, не было.

Расійскае выданне «Агентство» паведаміла, што Расія, верагодна, ужыла новую зброю супраць Украіны, і яна можа змяніць баланс сіл у Чорным моры.

Як піша OSINT-аналітык H. I. Sutton (нік у твітары), на відэа хутчэй за ўсё безэкіпажны надводны апарат (USV) накшталт тых, што выкарыстоўвае Украіна. Пра тое, што падобныя беспілотнікі ёсць на ўзбраенні Расіі, да гэтага не паведамлялася, падкрэслівае эксперт.

Калі ў расійскай арміі сапраўды з'явіліся падобныя беспілотнікі, то «мы зможам убачыць змену балансу сіл у Чорным моры, гэтым разам на карысць Расіі», піша аналітык.

Расія зможа выкарыстоўваць USV для нападаў на судны, якія знаходзяцца ў Чорным моры ў рамках збожжавай здзелкі, каб затым абвінаваціць у нападах УСУ.

Каментары1

  • Вадя
    12.02.2023
    Мост ,как бы ,имел повреждения и не использовался.Пес его знает кто запустил эту штуку и с какой целью.

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць