Спорт1313

«Гісторыя пакажа, хто больш робіць для міру». Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта просіць палітыкаў не лезці ў спорт

На думку кіраўніка Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томаса Баха, урады не могуць прымаць рашэнні наконт таго, якія спартсмены і ў якіх спаборніцтвах могуць удзельнічаць. Гэта пакладзе канец міжнародным спартовым турнірам, чэмпіянатам свету і Алімпійскім гульням у цяперашнім выглядзе, заявіў ён 12 лютага на чэмпіянаце свету па гарналыжным спорце ў Куршавеле, перадае «Нямецкая хваля».

У 2024 годзе летнія Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы. Фота AP

Рашэнне аб удзеле спартсменаў з РФ і Беларусі ў міжнародных спаборніцтвах не павінна залежаць ад пазіцый урадаў, падкрэсліў Бах, адказаўшы такім чынам на заклік міністраў больш чым 30 краін, якія выступілі супраць удзелу расійскіх і беларускіх спартсменаў у Алімпіядзе.

«Гісторыя пакажа, хто больш робіць для міру — тыя, хто спрабуе трымаць межы адчыненымі і камунікаваць, або тыя, хто хоча ізаляваць і расколваць»,

— дадаў ён і ў чарговы раз падкрэсліў «місію міру», якую павінен несці МАК. Адначасова Бах заўважыў, што яго арганізацыя падзяляе «гора і чалавечыя пакуты» ўкраінскіх спартоўцаў і прыкладае значныя намаганні, каб дапамагчы ім.

Беларускі фонд спартовай салідарнасці накіраваў у МАК заяву супраць допуску праўладных спартоўцаў на Алімпіяду

Каментары13

  • Шо
    12.02.2023
    Дык яго мянушка пудэль Пуціна, навошта яго слухаць?)))
  • Ы.
    12.02.2023
    Ну так, не прайграў бы вайну Трэцці Рэйх — дагэтуль у ногі фюрэру кланяліся б, распавядаючы на ўвесь свет, якія тут нацысты спартыўныя, этычныя, а галоўнае — шчодрыя. Пачытайце пра ход алімпіяды 1936-га і развагі людзей накшталт Кубертэна, будзеце непрыемна здзіўленны дзякуючы дэжавю.
  • Жвір
    12.02.2023
    У сяперашніх умовах у сьвеце, праводзіць розныя міжнародныя спартовыя форумы, алімпіяды, чэмпіянаты - гэта ўвогуле пір у час чумы.

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае19

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША буйная кампанія падала ў суд на ўрад, патрабуючы вярнуць выплачаныя мытныя зборы3

Стала вядома, хто ўначы падарваў паліцэйскіх каля вакзала ў Маскве2

Віцебчука завабілі 40 тысячамі даляраў і надурылі на 75 тысяч рублёў

Ізраіль стаў часцей адмаўляць беларусам ва ўездзе. Што не так?

Дзеці былой салісткі расійскага гурта разбіліся насмерць, катаючыся на цюбінгу8

Літоўскія кансерватары дабіваюцца абмежавання права беларусаў на набыццё нерухомасці ў Літве23

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады8

Як мабільныя аператары змянілі безлімітныя тарыфы пасля абмежавання хуткасці інтэрнэту3

Пад Слуцкам грузавік урэзаўся ў мікрааўтобус з васьмю пасажырамі і перакуліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае19

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць