Навука і тэхналогіі1919

Дзе здараюцца землятрусы, а дзе іх ніколі не было

На зямной паверхні няма такіх рэгіёнаў, якія цалкам бяспечныя ад актыўнасці зямной кары. Тым не менш, усім вядома, што для некаторых краін землятрусы — тыповая з’ява, тады як у іншых моцных землятрусаў не фіксавалі ніколі. Чаму так адбываецца?

Разбуральныя землятрусы найперш адбываюцца ў тых краінах, што месцяцца ля стыкаў тэктанічных платформаў. У краінах, далёкіх ад гэтых стыкаў, моцных землятрусаў звычайна не бывае.

Сейсмічна актыўную вобласць па перыметры Ціхага акіяна, дзе знаходзіцца шмат вулканаў, навукоўцы называюць Ціхаакіянскім вулканічным вогненным колам. Там адбылося каля 90% усіх сусветных землятрусаў і 80% самых магутных з іх.

Карта землятрусаў, якія адбыліся з 1900 па 2013 год. Чырвоны колер пазначае межы Ціхаакіянскага агнявога кола. Фота: USGS / Wikimedia.org

Ёсць яшчэ дзве зоны актыўнасці зямной кары — гэта Альпійска-Гімалайскі горны пояс і Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет, які ідзе ўздоўж дна Атлантычнага акіяна.

Альпійска-Гімалайскі горны пояс. Фота: Wikimedia.org
Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет, які ідзе ўздоўж дна Атлантычнага акіяна. Фота: Wikimedia.org

Сярод краін з самай высокай рызыкай землятрусаў WorldAtlas называе Японію, Кітай, Іран, Турцыю, Перу, Італію, Філіпіны, Інданезію, а таксама ЗША і Мексіку.

У прыватнасці, Турцыя, дзе нядаўна адбылося стыхійнае бедства, часта церпіць з-за сейсмічнай актыўнасці, бо месціцца паблізу некалькіх асноўных ліній разломаў. Краіна заціснутая паміж Еўразійскай, Афрыканскай і Аравійскай платформамі, што і выклікае ўвесь час падземныя штуршкі рознай ступені.

Трэба сказаць, што найбольшую небяспеку землятрусы ўяўляюць для самых бедных рэгіёнаў свету. Гарады накшталт Лос-Анджэлеса і Токіа лепш абароненыя: дзякуючы апошнім дасягненням архітэктуры, будынкі там устойлівыя да штуршкоў. Але гэтым не могуць пахваліцца ўсе краіны — напрыклад, Філіпіны ў значна горшым становішчы.

Землятрусы рэдка адбываюцца на раўнінных тэрыторыях, таму іх звычайна не бывае, напрыклад, у Беларусі. Сярод краін, дзе ніколі не было землятрусаў, называюць Катар, Саудаўскую Аравію, Андору, Швецыю, Нарвегію, Фінляндыю, Мальту і Барбадас.

З усіх кантынентаў Антарктыда сутыкнулася з найменшай колькасцю землятрусаў, аднак яны ўсё адно там здараюцца. У прыватнасці, у 2022 годзе падводны вулкан недалёка ад мацерыка прачнуўся і выклікаў 85 тысяч землятрусаў — гэта быў самы моцны сейсмічны ўсплёск, зарэгістраваны на кантыненце.

Навукоўцы адзначаюць, што кожны год прыборы фіксуюць у свеце больш за мільён землятрусаў. Так, міні-землятрусы адбываюцца нават у Беларусі. Аднак моцных падземных штуршкоў, што ўласцівыя тэрыторыям, паблізу якіх месцяцца вулканы (яны часта знаходзяцца якраз на стыках літасферных пліт), звычайна не чакаюць на тэрыторыі такіх краін, як Беларусь, Украіна, Чэхія, Польшча, Літва і Латвія.

Каментары19

  • хх
    13.02.2023
    "Землятрусы рэдка адбываюцца на раўнінных тэрыторыях, таму іх звычайна не бывае, напрыклад, у Беларусі."
    Рэд.? як не бывае? калі нават на маёй памяці было хай сабе і 2 балы (эпіцэнтр быў у Карпатах), але гэта адчувалася. і страшна было. нават не магу ўявіць, што перажылі(перажываюць) зараз людзі ў Турцыі і Сірыі
  • фіялетавы амар
    14.02.2023
    Жвір,
    вы там вокруг света плаваете, а не знали ?
    ну так и ви дно, что во всех темах плаваете
     
  • Сейсмолог
    14.02.2023
    хх, "іх звычайна не бывае". Это не означает, что их совсем не было и быть не может. Ваш дом, кстати, сейсмоустойчив ?

Цяпер чытаюць

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў12

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска пачалі знос будынка колішняй фабрыкі

У Ветцы мужчына ўпаў з моста і вісеў над ракой без прытомнасці4

У Літве пачалі будаваць завод боепрыпасаў ад нямецкага Rheinmetall2

Беларускія спецслужбы напісалі журналістцы Марыі Грыц

Coca-Cola выпусціла навагоднюю рэкламу, і яе захэйцілі. Усё праз штучны інтэлект3

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць18

Датэрмінова прыбралі з сенатараў былога дырэктара Гродзенскага мясакамбіната6

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі2

Польшча не адмаўляецца ад планаў адкрыцця памежных пераходаў з Беларуссю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў12

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць