Польшча не адмаўляецца ад планаў адкрыцця памежных пераходаў з Беларуссю
Варшава адкрые памежныя пераходы з Беларуссю? Ёсць новы голас з урада Польшчы.

Фота: AP Photo Michal Dyjuk, File
«Прэм’ер Туск абвясціў пра адкрыццё — цягам некалькіх найбліжэйшых тыдняў — двух пераходаў у Падляскім ваяводстве («Кузніца» і «Баброўнікі»). І да гэтага мы падрыхтаваныя», — пераконваў у аўторак раніцай у эфіры TVN24 кіраўнік МУС Марцiн Кервіньскі.
Польшча не адмаўляецца ад планаў адкрыцця польскіх памежных пераходаў з Беларуссю, вынікае з яго слоў.
«Верагодна, адкрылі б гэтыя пераходы на мінулым тыдні, калі б не чарговыя правакацыі беларусаў у Літве. У знак салідарнасці з Літвой мы адклалі гэтыя рашэнні», — растлумачыў міністр.
Нагадаем, што Літва на мінулым тыдні на месяц закрыла мяжу з Беларуссю.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары