Грамадства44

На Зыбіцкай закрыліся некалькі ўстаноў

Так, нядзеля 12 лютага стала апошнім днём працы паба Malt&Hops на вул. Зыбіцкай у Мінску. У панядзелак яго супрацоўнікі ўжо збіралі і выносілі маёмасць. Але гэта не адзіная ўстанова, якая закрываецца або ўжо закрылася на некалі самай тусовачнай вуліцы сталіцы. Пра тое, што адбываецца цяпер на Зыбіцкай — распавядае Office Life.

Фота: OL

Malt&Hops адкрыўся ў 2014 годзе і прапрацаваў амаль 10 гадоў. Прычыну закрыцця дырэктар установы каментаваць адмовілася. Аб'ект ужо выключаны з гандлёвага рэестра.

Па інфармацыі OL, такое рашэнне можа быць звязана з тым, што ў апошні час на Зыбіцкай стала менш людзей. Многія плацежаздольныя кліенты працавалі там жа ў офісах, хадзілі ў кафэ і рэстараны на абед, адпачывалі ў іх па вечарах. І хоць у офісы па большай частцы заехалі новыя арандатары, праходнасць устаноў усё роўна знізілася.

Фота: OL

Цяпер памяшканне, у якім знаходзіўся Malt & Hops, свабоднае і здаецца ў арэнду. Як распавёў OL яго ўласнік, гэта 423 квадратныя метры, увесь інтэр'ер, камунікацыі і сістэма відэаназірання засталіся ад папярэдняга арандатара, акрамя мэблі і кухоннага абсталявання. Стаўка — €15 за «квадрат», гэта значыць, на месяц арэнда абыдзецца ў €6345.

Пустуе цяпер і суседняе з Malt & Hops памяшканне, у якім размяшчаўся гастрабар «Лес» (аб'ект таксама выключаны з гандлёвага рэестра). Яго плошча — 152 кв. метраў, уласнік прапануе яго на Realt.by у арэнду за 5700—9500 рублёў (€1900-3200).

Побач размешчаны бар «Чардак». Ён пакуль працуе, але тэрмін арэнды заканчваецца ў красавіку, і ўласнік мяркуе, што памяшканне можа вызваліцца. А на Realt.by ужо з'явілася аб'ява ад ТАА «Бюро гарадской нерухомасці» аб яго арэндзе: 180 кв. метраў па 54 рублі (€19) за «квадрат» даюць выніковую суму амаль €3500 на месяц.

Каментары4

  • Satan
    14.02.2023
    Кек, пятерых человек знаю, кто любил зависнуть в Malt & Hops. И все они уехали. Не сразу, но на протяжении двух лет. То ли еще будет еще через два года!
  • Ром
    14.02.2023
    Аренда бредовая… за такие суммы никто там не задержится
  • бабруйчанін
    14.02.2023
    Зьехалі з " шарашкі- пвт" айціндзейцы " Рэзэрвацыя зыбіцкая - гэтта" таксама згасае ..
    Свята- карнавал дазволенный ..згасае
    На Кастрычніцкай па вашєму Октябоьскай пабы ні затрымліваюца Айці ваш ..єпам

Цяпер чытаюць

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый39

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторыя банкаматы ў Беларусі не прымаюць 100‑рублёвыя купюры. У чым праблема?3

Чаму цяперашняя тушонка захоўваецца толькі 2 гады, а ў савецкія часы ў разы даўжэй?6

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі2

У Грузіі прадаюцца вельмі нясмачныя беларускія катлеты. Але ці насамрэч яны беларускія?5

УСУ адступілі з двух сёл каля Пакроўска6

Прызналі «экстрэмісцкімі» кліпы гурта Dymna Lotva і афіцыйны сайт Рады Еўропы4

У баі на ўсходзе Украіны загінуў украінскі пілот2

У Егіпце знайшлі антычнае судна, якое раней бачылі толькі на мазаіках2

Спявачка Каця Волкава расказала, як яе ўгаворвалі выступіць на канцэрце да выбараў-2020 і чаму яна з'ехала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый39

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць