Грамадства77

Заснаваны нагрудны знак дзяржаўнага грамадзянскага служачага

Указам Лукашэнкі ад 16 лютага заснаваны нагрудны знак дзяржаўнага грамадзянскага служачага Рэспублікі Беларусь «Дзяржаўная служба», зацверджанае Палажэнне аб ім, апісанне, а таксама выява.

Паведамдяецца, што нагрудны знак уяўляе сабой знак адрознення, які выдаецца дзяржаўным грамадзянскім служачым пасля займання імі дзяржаўных грамадзянскіх пасад. Яны карыстаюцца знакам на працягу тэрміну займання адпаведных пасад пры рэалізацыі імі дзяржаўна-ўладных паўнамоцтваў і (або) забеспячэння выканання функцый дзяржаўных органаў або службовых асоб Рэспублікі Беларусь. Пры спыненні дзяржаўнай грамадзянскай службы знак застаецца ў асобы без права яго нашэння.

Знак выкананы ў выглядзе дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які лунае на дрэўку з навершам. Ён носіцца на левым баку грудзей адзення дзелавога стылю або форменнага адзення. Пры наяўнасці іншых нагрудных знакаў адрознення, зацверджаных Лукашэнкам, дапускаецца нашэнне нагруднага знака разам з імі або замест іх.

Зазначаецца, што прававы акт накіраваны на павышэнне прэстыжу дзяржаўнай грамадзянскай службы і захаванне яе гістарычных традыцый.

Каментары7

  • Чарлі
    18.02.2023
    На эцім знаку далжна быць напісана фраза: “сямейка перадусім”.
  • аёй
    18.02.2023
    не такі як ёсць, так, знак у выглядзе шурпатага языку з карытам выглядаў бы дарэчным для лукашыцкіх служак
  • Максик
    18.02.2023
    Чёрная метка для ябатек.

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць