Свет44

Расія прыпыняе ўдзел у Дамове аб стратэгічных наступальных узбраеннях

Гэты крок азначае ўступленне свету ў новы віток гонкі ядзерных узбраенняў, піша РБК.

Расія прыпыняе свой удзел у Дамове аб стратэгічных наступальных узбраеннях (СНУ) — гэта дагавор паміж Расійскай Федэрацыяй і Злучанымі Штатамі Амерыкі аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні колькасці стратэгічных ядзерных ракет.

Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў пры канцы свайго звароту да Федэральнага сходу і народа Расіі 21 лютага.

Гэты крок азначае ўступленне свету ў новы віток гонкі ядзерных узбраенняў.

Дамова аб СНУ абмяжоўвала колькасць ядзерных боезарадаў з кожнага боку да 1550, а колькасць міжкантынентальных балістычных ракет, балістычных ракет на падводных лодках і цяжкіх бамбавіках — да 700. Дамова была падпісаная ў 2010 годзе і была вялікім здабыткам доўгага перыяду напружання ў міжнародных адносінах. Першыя перамовы пра абмежаванне ядзерных узбраенняў пачаліся яшчэ ў 1970‑х паміж Ніксанам і Брэжневым, сапраўдная разрадка пачалася ў канцы 1980-х. 

Зварот Пуціна быў напоўнены імперыялістычнай і антызаходняй рыторыкай. Ён паўтарыў свае выказванні гадавой даўніны аб праве Расіі далучаць іншыя дзяржавы і тэрыторыі, якія Масква лічыць «гістарычна расійскімі».

Каментары4

  • Ёсік
    21.02.2023
    У Расеі Пуцін, у Беларусі Лукашэнка. Жывуць у сваім сьвеце, усё ў іх цудоўна, ані праблем. Больш за 100 тысяч загінула, эканоміка ў сра.ы,а ён усё зброяй трасе. А беларускі дыктатарык за ім, як Умка прэцца, хвастом віхляе.
  • Дональд
    21.02.2023
    Гэта добра, хутчэй збанкрутуе
  • ЖЖ ТОО ООО
    22.02.2023
    Страшна, Але цяпер антытрампам у Амерыцы ёсць на чым грунтаваць кампанію.

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць15

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць15

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць