Грамадства2323

«Без нас не разбяруцца». Валерый Сахашчык у гадавіну пачатку вайны звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў

«Мы з вамі ўсутыч падышлі да гістарычнай развязкі, на якой рызыкуем страціць краіну і дзяржаўнасць альбо можам выканаць волю і спадзяванне нашага народа, якому мы давалі прысягу», — заявіў у сваім звароце прадстаўнік Аб'яднанага кабінета па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валерый Сахашчык. 

Валерый Сахашчык

«Шлях, на якім Беларусь застаецца краінай, у якой ёсць будучыня для ўсіх беларусаў незалежна ад таго, які сцяг нам падабаецца больш, — гэты шлях вядзе нас прэч ад агрэсіі, нянавісці, міжнародных злачынстваў, прэч ад міжнароднай ізаляцыі і вяртання ў каменны век тэхналогій. І тут асаблівую ролю граюць веды, гонар і адказнасць салдат і афіцэраў Рэспублікі Беларусь.

Цяпер многія з вас як быццам знерухомелі і чакаюць, што ўсё неяк само вырашыцца, што «наверсе разбяруцца». Аднак наверсе ўжо разабраліся так, што расхлёбваць будзем доўга і цяжка. Без нас — не разбяруцца», — заявіў Сахашчык.

Ён нагадаў, што ў першыя дні пасля пачатку вайны мала хто ставіў на перамогу ў вайне Украіны, але ўкраінскі народ даказаў адваротнае. Украінцы не толькі з'ядналіся і выстаялі, але таксама ўжо атрымалі маральна-псіхалагічную перамогу над Расіяй і маюць стратэгічную ініцыятыву.

«З Расіяй мне зразумела ўсё. З маёй радзімай, Беларуссю, могуць быць варыянты», — адзначыў Сахашчык.

На яго думку, цяпер у Беларусі ёсць толькі два шляхі ў будучыню: ці у кампанію краін-ізгояў разам з Расіяй, ці ў незалежнае і паспяховае жыццё, у краіну, у якой ёсць будучыня, — разам з Украінай.

Сахашчык прапанаваў беларускім вайскоўцам далучацца да яго каманды ці рабіцца ўдзельнікамі добраахвотніцкіх фармаванняў ва Украіне. А тых, хто застанецца ў лукашэнкаўскім войску, заклікаў «не губляць надзеі і пільнасці», сачыць за ваенна-палітычнымі падзеямі і не ўдзельнічаць у «подласці і злачынствах».

«Не трэба чакаць нейкага цуду, не трэба спадзявацца, што хтосьці зробіць гэта за нас — мы зробім гэта самі, як і гераічны ўкраінскі народ. Жыве Беларусь! Слава Украіне!» — скончыў Сахашчык сваю прамову.

Каментары23

  • ром
    24.02.2023
    пустота
  • Высоцкий
    25.02.2023
    У него есть путь и это хорошо.Только попутчики аховые , мутные все. Бег на месте осуществляют .Зато как поют!
  • дочка Максима Дизайнера
    25.02.2023
    ну почему лицо Сахащика у меня невольно вызывает ассоциации с картинами Арчимбольдо?

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі24

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць