Культура

Алесь Чумакоў выканаў па-беларуску вядомую польскую песню пра Гомель

Над стварэннем беларускай версіі кранальнай польскай песні Gdzie jest mój Homel працаваў майстар-гусляр Алесь Чумакоў, а адаптаваў тэкст бард Сяржук Сокалаў-Воюш, піша «Штодзень».

Песня «Мой любы Гомель» расказвае пра жыццё горада над Сожам у першай палове ХХ стагоддзя. Тады значную частку жыхароў Гомеля складала менавіта яўрэйскае насельніцтва. Гэты спеў быў створаны па матывах культавага твора пісьменніка Ільі Эрэнбурга «Вірлівае жыццё Лазіка Ройтшванца» — вядомага ў свеце сатырычнага твора, які не саступае раману чэшскага пісьменніка Яраслава Гашака пра прыгоды бравага ваякі Швейка.

Лазік Ройтшванец, ад імя якога выконваецца песня, — кравец з Гомеля, які ўвесь час трапляе ў абсурдныя сітуацыі і, знаходзячыся ў розных краінах, прызнаецца ў любві да свайго роднага горада. Раман Эрэнбурга «Вірлівае жыццё Лазіка Ройтшванца» выйшаў у 1928 годзе ў Парыжы. У СССР гэтая кніга была забаронена да 1989 года.

Арыгінальная песня Gdzie jest mój Homel выконвалася рознымі польскімі спевакамі ў знакамітым кракаўскім кабарэ «Падвал пад баранамі». Але найбольш вядомыя выканаўцы — Алёша Аўдзееў і Тадэвуш Квінта.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць