Грамадства

Прызналі «экстрэмісцкай» яшчэ адну кнігу

Рашэнне аб прызнанні экстрэмісцкай кнігі «Адысея капiтана БНР» Анатоля Гатоўчыца прынята судом Добрушскага раёна 16 сакавіка, піша «Вясна».

Дакументальная аповесць Анатоля Гатоўчыца «Адысея капітана БНР» падрыхтаваная на аснове кнігі ўспамінаў дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння ў пасляваенны час Цімоха Вострыкава «Мая споведзь», сведчанняў беларускіх уцекачоў у замежжы і гомельскіх актывістаў, прыжыццёвых інтэрв’ю галоўнага героя.

Група Вострыкава ў жніўні 1952 года высадзілася з амерыканскага самалёта ў Налібоцкай пушчы, каб дамагацца незалежнасці Беларусі.

Таксама экстрэмісцкі спіс папоўнілі:

  • тэлеграм-суполкі і чаты «Красная точка», «Публичные призывы», «безЛУКА», «STOP LUKA (без цензуры)», «Борисов для жизни, резервный чат», «Клуб 70», «Право на восстание», «Навоша», «#Разрушим_тюрьмы — #Free_Emelianov», «Р У Х», «Верхний шкаФчик», «Референдум и Право»;

  • тыкток-акаўнт «Беларускi Гаюн»;

  • інстаграм-акаўнты «borisov_on», «belarusinuk», «belarusla», «supolka_bel_wro»;
  • суполка ва «Укантакце» «Рэгіянальная газета — RH.BY»;
  • фэйсбук-профіль «Yerafeyeu Mikhail (Міхась)»;
  • ютуб-старонка «Р У Х».

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі самалёт даставіў сакрэтны груз у Камбоджу

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў5

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ25

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч13

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць