Вайна3030

Украінскі пасол не разумее, чым Лукашэнку не дагадзіла Украіна

Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім адрэагаваў вялікім пастом у фэйсбуку на ўчарашняе пасланне Лукашэнкі. Галоўнае, па словах Кізіма, чаго ён у гэтым выступленні не пачуў — хоць нейкага тлумачэння, навошта Беларусь увязалася ў вайну супраць Украіны на баку Расіі і якая для Беларусі ад гэтага выгада.

Ігар Кізім
Ігар Кізім

«Што ж такога зрабілі Украіна і яе народ беларусам і кіраўніцтву Беларусі, якое чамусьці вырашыла, што ведае, як «будзе лепш» для ўкраінцаў, і падтрымала РФ? — задаецца пытаннем украінскі пасол. — 

Можа быць, Украіна забараняла беларускую мову, захоплівала беларускія землі, забараняла беларускую гісторыю, культуру і г. д.?»

І адразу пярэчыць тым, хто збіраўся б казаць пра тое, што Украіна нібыта праводзіла варожую палітыку і ўводзіла супраць рэжыму Лукашэнкі санкцыі. Іх з боку Украіны, падкрэслівае Кізім, не было нават пасля падзей 2020 года. Увогуле, першы пакет санкцый супраць лукашэнкаўскай Беларусі быў уведзены толькі ў лістападзе 2022-га, праз шмат месяцаў пасля ўварвання і як адказ на яго. Адзіная «санкцыя», якую ўвяла Украіна супраць Лукашэнкі да таго часу — толькі забарона на палёты пасля пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair, і тое гэта тычылася бяспекі палётаў і не ініцыятыва Украіны.

«Больш за тое, і гэта факт, у 2021 годзе двухбаковы тавараабарот пасля «кавіднага» 2020 года хутка аднавіўся і вырас да 6,3 млрд даляраў ЗША, а ў студзені-лютым 2022-га паказаў рост у 40% да 2021 года, што давала магчымасць казаць пра 7,5 млрд у гадавым вылічэнні», — прыводзіць лічбы Ігар Кізім.

То-бок, канстатуе пасол, Беларусь у выніку прынятага Лукашэнкам рашэння страціла прэміяльны ўкраінскі рынак у 5 млрд даляраў. Плюс да таго яна страціла магчымасць прэтэндаваць на ролю пасрэдніка і нават месца правядзення перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі. І не разумее, што ў выніку набыла.

Кізім звяртае ўвагу і на лагічныя супярэчнасці ў Лукашэнкавай прамове. Прынамсі, на тое, што ён сцвярджае пра гатоўнасць даць адпор любому, хто ступіць на беларускую тэрыторыю, але ў той жа час чамусьці адмаўляе ў гэтым самым праве Украіне, пры гэтым тут жа папракаючы апошнюю, што «ў 2014 годзе аддала «зялёным чалавечкам» Крым без адзінага стрэлу».

Урэшце, ён рашуча пярэчыць тэзісу Лукашэнкі пра нібыта «стомленасць ад вайны» і «нежаданне абодвух бакоў ваяваць», жаданне ў тым ліку і ўкраінцамі перамоў «без папярэдніх умоў» і г. д. Ва ўкраінскага народа матывацыя, паводле яго, якраз ёсць, бо «яны, у адрозненне ад расійскіх захопнікаў, вызваляюць свае часова акупаваныя тэрыторыі, ведаюць, за што яны ваююць, і ведаюць, як перамагчы ў гэтай вайне».

У сувязі з гэтым Кізіма «здзіўляе нежаданне беларускага вайскова-палітычнага кіраўніцтва нават праз год пасля пачатку т. зв. СВА бачыць гэтую відавочную ісціну і зразумець, што і каго яно падтрымлівае».

Сапраўдны ж план мірнага ўрэгулявання, паводле ўкраінскага пасла — гэта план «дзесяці крокаў» прэзідэнта Украіны, агучаны 15 лістапада мінулага года, які «не толькі аб спыненні вайны, але і аб выключэнні магчымасці паўтарэння падобных канфліктаў у будучыні і аб бяспецы для ўсіх у рэгіёне».

Каментары30

  • RAM
    01.04.2023
    Игорь Кизим очень упрям в своём нежелании принять свои прежние ошибки в поддержке нелигитимной власти в Беларуси и в теперешнем нежелании разделять белорусов и " руководство Беларуси"
  • Сяргей
    01.04.2023
    Вельмi добры адказ! Лукащенко - русня
  • Абу
    01.04.2023
    Як жа так?! Мы дыктатара аблізвалі-аблізвалі, на беларусаў забівалі-забівалі, а ён нам такую свінню падклаў! Які вывад? Давайце працягваць старую суперпаспяховую палітыку! Ну як тут не прыгадаць цытату Лаўрова?

Цяпер чытаюць

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла27

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла

Усе навіны →
Усе навіны

«Непаразуменне наконт умоў аплаты працы». Кіраўніцтва «Суседзяў» сустрэнецца з работнікамі крамы, якая баставала ў Слуцку.

Неабходныя грошы на аперацыю Данілу Гаркаваму, які змагаецца з анкалогіяй і перанёс сем аперацый, сабралі за суткі

Сын намесніка дырэктара ЦРУ загінуў, змагаючыся за Расію супраць Украіны26

Асуджаны на смерць у Беларусі Рыка Крыгер: Так, я перамясціў той заплечнік, але не ведаў, што там выбухоўка2

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»31

«Вылецела з Лондана ў трэцюю краіну». Што вядома пра знікненне Мельнікавай праз месяц пошукаў

Шпакоўскі: Амністыя-2025 да палітвязняў прымяняцца не будзе7

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка11

Памятаеце журналістку Галузу, якая зліла асабістую перапіску Стрыжака? Яна ўступіла ў «Народную грамаду»22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла27

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць