Грамадства66

Прысуд вілейскім актывістам пакінулі без зменаў

У пятніцу Мінскі абласны суд не задаволіў скаргі актывістаў дэмакратычнага руху з Вілейскага раёна Аляксея Сюдака, Уладзіміра Малерчука і Алеся Наркевіча.

«Па сутнасці, нас зноў абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага мітынгу падчас усталявання крыжоў на месцы расстрэлу актывіста беларускага антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага ў лесе каля вёскі Красны Беражок», — паведаміў Малярчук.

Такім чынам рашэнне суда Вілейскага раёна ад 8 кастрычніка застаецца ў сіле. Паводле яго,

Аляксей Сюдак і Уладзімір Малярчук былі аштрафаваныя на 30 базавых велічынь (1 мільён 50 тысяч рублёў), а Алесь Наркевіч — на 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў).

Крыжы ў памяць пра моладзевага актывіста Расціслава Лапіцкага і ўсіх ахвяраў рэпрэсій вілейскія актывісты ўсталявалі 1 верасня. 9 верасня іх асвяціў святар праваслаўнай царквы, а наступнага дня крыжы знішчылі прадстаўнікі мясцовай улады. У сувязі з гэтым актывісты 15 верасня звярнуліся з заявай у райаддзел міліцыі. Скарга засталася без адказу, а праз тры дні, 19 верасня, участковы міліцыянер Мікалай Мячкоў склаў на заяўнікаў адміністрацыйныя пратаколы за быццам бы несанкцыянаваны мітынг.

Расціслаў Лапіцкі нарадзіўся 9 верасня 1928 года ў сям’і праваслаўнага святара ў вёсцы Касута (сёння – Вілейскі раён). У 1948—1949 гадах стварыў у Смаргонскім і Мядзельскім раёнах антыбальшавіцкую падпольную арганізацыю моладзі. Арганізацыя выдавала антыбальшавіцкія і антысталінскія ўлёткі. Неўзабаве яе выкрылі, а яе сябры, у тым ліку непаўналетнія, атрымалі розныя тэрміны лагераў. Расціслаў Лапіцкі як галоўны арганізатар быў прысуджаны да смяротнага пакарання. Расстраляны 28 кастрычніка 1950 году.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

Спыняе працу Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва4

У Пентагоне абяцаюць за тыдзень узяць пад кантроль іранскае неба2

Здаць сакавіцкія квіткі на Дубай або з Дубая можна будзе без штрафу

Спеваку Хаменку далі 3 гады за супрацу з радыё «Рацыя»10

Што з нерухомасцю ў прапагандыста Рыгора Азаронка?19

Падатак на сабак зробяць абавязковым для ўсіх іх уладальнікаў11

Жыхароў мінскага мікрараёна напужаў ружовы снег у двары2

Іранскі пасол пасля сустрэчы з Лукашэнкам: Амерыканскі ўдар па школе быў ахвярапрынашэннем духу д’ябла5

Ізраіль нанёс удар па Хаменеі са стратасферы. Без папярэдняга ўдару па СПА, як звычайна ў сучасных войнах17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць